Помнік Антонію Падуанскаму (Адэльск)
Помнік Антонію Падуанскаму — помнік, размешчаны ў цэнтры аг. Адэльск. Прысвечаны Святому Антонію Падуанскаму, чыя выява з даўняга часу выкарыстоўвалася на гербе і пячатцы мястэчка.
Помнік адкрыты ў адзначэнне 520-ці годдзя Адэльска і Адэльскай каталіцкай парафіі ў дзень памяці Святога Антонія, 13 чэрвеня 2010 года. Выкананы з бронзы вышынёй 1,8 метра. Аўтарамі работы з'яўляюцца Багуслаў і Крысціна Сольскія. У асвячэнні помніка прымаў ўдзел сам архібіскуп мінска-магілёўскі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Спасылкі
правіць- Помнік Св. Антонію Архівавана 13 чэрвеня 2015. // Адэльскi летапiс