Помнік Георгію Канстанцінавічу Жукаву (Мінск)
Помнік Георгію Жукаву — помнік у г. Мінску, размешчаны на скрыжаванні вуліцы Чыгуначнай і праспекта Жукава, у аднайменным скверы.
Помнік | |
Помнік Георгію Канстанцінавічу Жукаву | |
---|---|
53°52′37″ пн. ш. 27°30′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 2007 |
Дата пабудовы | 2007 год |
Бюст чатыры разы Героя Савецкага Саюза ўстаноўлены 8 мая 2007 года. На адкрыццё манумента прыйшлі ветэраны, вайскоўцы і пажылыя людзі.
На тэрыторыі Беларусі Г. К. Жукаў праслужыў каля 17 гадоў і прайшоў шлях ад камандзіра кавалерыйскага эскадрона да намесніка камандуючага войскамі Беларускай асобай ваеннай акругі. Па словах намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама Міхаіла Ціцянкова, які адкрываў помнік: «пад непасрэдным кіраўніцтвам маршала летам 1944 года была ажыццёўлена аперацыя „Баграціён“ па вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кіраваныя ім войскі I Беларускага фронту ва ўзаемадзеянні з двума суседнімі франтамі бліскуча правялі Вісла-Одэрскую аперацыю, разграмілі Берлінскую групоўку праціўніка і занялі сталіцу гітлераўскага рэйха. А 8 мая Жукаў прыняў капітуляцыю нацысцкай Германіі».
Кошт помніка, узведзенага на сродкі ветэранаў і Мінгарвыканкама па праекце скульптара Анатоля Арцімовіча і архітэктара Аляксандра Жылінскага, ацэньваецца прыкладна ў 100 млн рублёў.
Акрамя гэтага, па просьбе ветэранаў імя Г. К. Жукава прысвоена СШ № 83 г. Мінска.
Спасылкі
правіць- У Мінску адкрыты бюст маршалу Георгію Жукаву
- У Мінску адкрылі помнік Георгію Жукаву
- Дачка Г. К. Жукава сустрэлася з беларускімі ветэранамі ля помніка бацьку
- Помнік Жукаву ў Мінску адкрывалі пад дажджом(недаступная спасылка)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.