Помнік Жагоце (Варшава)

(Пасля перасылкі з Помнік Жэгоце, Варшава)

Помнік Жагоце (польск.: Pomnik Żegoty) — помнік, які знаходзіцца ў Варшаве ў скверы на вуліцы Заменгофа. Помнік прысвечаны польскай падпольнай арганізацыі Жагота, якая дзейнічала ў Польшчы падчас II Сусветнай вайны.

Помнік
Помнік Жагоце
Pomnik Żegoty
Помнік падпольнай арганізацыі Жагоце, Варшава, Польшча
Помнік падпольнай арганізацыі Жагоце, Варшава, Польшча
52°14′58,10″ пн. ш. 20°59′38,80″ у. д.HGЯO
Краіна Польшча
Горад Варшава

ГісторыяПравіць

Помнік Жагоце — польскай падпольнай арганізацыі, якая дапамагала яўрэям падчас германскай акупацыі Польшчы — быў адкрыты 27 верасня 1995 года па ініцыятыве польскага грамадскага дзеяча Уладзіслава Барташэўскага. Аўтарамі помніка з'яўляюцца польскія скульптары Ханна Шмаленберг(польск.) бел. і Марэк Мадэрау.

Помнік уяўляе сабою касы прамавугольнік, на якім знаходзіцца надпіс на ідышы, польскай і англійскай мовах:

Арганізацыя, створаная Польскай падпольнай дзяржавай, для выратавання яўрэяў падчас Халакоста, сярод усіх падобных арганізацыяй у акупаванай Еўропе, яна была адзінай арганізацыяй, фінансаванай уласным урадам — польскім урадам у выгнанні.

СпасылкіПравіць