Помнік Канстанціну Сяргеевічу Заслонаву (Орша)
Помнік Канстанціну Сяргеевічу Заслонаву — помнік на пероне чыгуначнага вакзала ў Оршы. Пастаўлены ў 1955 годзе побач з магілай К. С. Заслонава і яго ад’ютанта Я. В. Коржаня, на якой была ўстаноўлена мемарыяльная пліта. Аўтарамі помніка з’яўляюцца скульптар С. Селіханаў і архітэктар Г. Сысоеў.
Помнік | |
Помнік Канстанціну Сяргеевічу Заслонаву | |
---|---|
54°31′17″ пн. ш. 30°22′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Орша |
Скульптар | С. Селіханаў |
Архітэктар | Г. Сысоеў |
Дата заснавання | 1955 |
Дата пабудовы | 1955 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000108 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне
правіцьБронзавая фігура К. С. Заслонава вышынёй 3,2 м пастаўлена на чырвоным гранітным пастаменце строга прамавугольнай формы, вышыня якога складае 3,3 м. Корпус павернуты направа, правая рука сціскае борт курткі, левая апушчана. Валявы паварот галавы, энергічны ўпор злёгку расстаўленых ног, буйныя мужныя рысы твару ствараюць выразную характарыстыку героя, даюць адчуць яго маральную сілу. Захоўваючы жыццёвую канкрэтнасць вобраза, скульптар перадае абагульненыя рысы партызана — мужнасць, сабранасць, упэўненасць у справядлівасці сваёй справы. На пастаменце з двухступеньчатай асновай — бронзавая пяцівугольная зорка і надпіс «К. С. Заслонаў».
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік Канстанціну Сяргеевічу Заслонаву (Орша)
- Помнік Канстанціну Сяргеевічу Заслонаву (Орша) на сайце «Архіварта»