Помнік Карлу IV (Прага)

Помнік Карлу IV (чэшск.: Pomník Karla IV.) — неагатычны помнік у Празе на Плошчы крыжакоў, пастаўлены Якавам Даніэлем Бургшмітам(ням.) бел. паводле мадэлі Эрнста Юліуса Хэнеля ў 1844 годзе. Помнік культуры Чэшскай Рэспублікі[2].

Помнік
Помнік Карлу IV
чэшск.: Pomník Karla IV.
Pomník Karla IV. (Staré Město), Praha 1, Křižovnické nám., Staré Město.JPG
Помнік Карлу IV на Плошчы крыжакоў
50°05′11″ пн. ш. 14°24′50″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of the Czech Republic.svg Чэхія
Горад Прага
Скульптар Эрнст Юліус Хэнель
Дата заснавання 1844
Дата пабудовы 1851 год
Статус Помнік культуры Чэшскай Рэспублікі
Матэрыял бронза[1], камень[d][1] і чыгун[1]
Лагатып Вікісховішча Помнік Карлу IV на Вікісховішчы

Першыя прапановы пабудаваць помнік узніклі ў 1830-х гадах. Прапаноўвалася некалькі варыянтаў, у тым ліку конная статуя дапоўненая алегарычнымі фігурамі факультэтаў. Разглядалася магчымасць паставіць помнік на рынку Конскім і Скотным рынках.

У 1842 годзе было створана журы з членаў акадэмічнага сената і прафесараў, якое заказала помнік дрэздэнскаму скульптару Хэнелю. Урачыстае адкрыццё было запланавана да 500-годдзя Карлавага ўніверсітэта ў 1848 годзе, але было адкладзена з-за студэнцкіх хваляванняў. Помнік быў адкрыты толькі 31 студзеня 1851.

На высокім пастаменце стаіць скульптура Карла IV з Залатой булай у руцэ, пад ім надпіс «Karlo Quatro. Literarum universitas/Festo saeculari quinto 1848». Пастамент помніка ўпрыгожваюць алегарычныя фігуры тагачасных чатырох факультэтаў Карлавага ўніверсітэта — багаслоўскага, медыцынскага, юрыдычнага і філасофскага, а таксама выдатных асоб Чэхіі: Арнашта з Пардубіцаў(руск.) бел., Бенеша з Вартэмберка(чэшск.) бел., Маціяша з Араса і Яна Очкі з Влашымі(чэшск.) бел..

ЛітаратураПравіць

  • VLČEK, Pavel a kol.: Umělecké památky Prahy. Staré Město – Josefov. Praha : Academia, 1996: s. 544. ISBN 80-200-0563-3

СпасылкіПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Art for the City catalogue Праверана 15 красавіка 2021.
  2. MonumNet : Nemovité památky [online]. Praha: Národní památkový ústav, [cit. 2013-02-03]. Záznam IdReg 156863: Pomník Karla IV