Адкрыць галоўнае меню

Помнік Кастусю Каліноўскаму (Свіслач)

Помнік
Помнік Кастусю Каліноўскаму
53°02′09″ пн. ш. 24°05′41″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Свіслач
Скульптар Заір Азгур
Дата заснавання 1958
Дата пабудовы 1958 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Д000471шыфр 412Д000471

Помнік Кастусю Каліноўскаму — помнік у г. Свіслачы, прысвечаны рэвалюцыянеру-дэмакрату, кіраўніку паўстання 1863—1864 гг. і нацыянальнаму герою Беларусі і Літвы Кастусю Каліноўскаму, які ў 1855 годзе скончыў Свіслацкую гімназію. Размешчаны па вул. Леніна каля будынка сярэдняй школы.

Помнік устаноўлены ў 1958 годзе і такім чынам з'яўляецца першым і адзіным (станам на 2019 г.) помнікам К. Каліноўскаму на тэрыторыі Беларусі[1].

АпісаннеПравіць

Аўтар помніка — скульптар Заір Азгур. Пагрудны бронзавы бюст К. Каліноўскага вышынёй 1,05 м пастаўлены на высокім 3-мятровым пастаменце пірамідальнай формы. Стрыманы парыў, гордая незалежнасць, духоўная актыўнасць героя перададзены ў павароце галавы, смелым позірку, у рысах твару. Кампазіцыя бюста ажыўлена рухам рукі, якая трымаецца за штрыфель фрака. Старанная прапрацоўка форм, дэталей касцюма — фрак, шырокі гальштук — надае вобліку жыццёвую канкрэтнасць і верагоднасць.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць