Помнік Марату Казею
Помнік Марату Казею — помнік у Мінску, размешчаны ў цэнтры парку Марата Казея (Піянерскім парку). Прысвечаны юнаму партызану-разведчыку Марату Казею, які ў час Вялікай Айчыннай вайны, ажыццяўляючы аперацыю ў варожым тылу, апынуўся ў коле нямецкіх салдатаў і падарваў сябе і іх гранатай. Помнік пастаўлены ў 1959 годзе на сродкі піянераў рэспублікі. Аўтары помніка: скульптар С. І. Селіханаў і архітэктар В. М. Волчак.
Славутасць | |
Помнік Марату Казею | |
---|---|
53°54′31″ пн. ш. 27°33′49″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | С. І. Селіханаў |
Архітэктар | Віктар Мацвеевіч Волчак |
Дата пабудовы | 1959 год |
Матэрыял | бронза і граніт |
Апісанне
правіцьБронзавая трохметровая фігура юнака ўзвышаецца на шырокім пастаменце ў форме ўсечанай піраміды, абліцаванай гранітам. Герой паказаны ў час апошняга бою з паднятай перад кідком гранатай. Ва ўсёй постаці, у рысах твару — рашучасць і мужнасць, перакананасць у непазбежнай перамозе.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх