Помнік Рагнедзе і Ізяславу
Помнік Рагнедзе і Ізяславу — помнік у Заслаўі каля Дома культуры «Свiтанак». Адкрыты ў 1993 годзе па праекце скульптара Анатоля Арцімовіча і архітэктара І. Марозава. Удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў 1998 годзе[1].
Помнік | |
Помнік Рагнедзе і Ізяславу | |
---|---|
![]() | |
Краіна |
![]() |
Горад | Заслаўе |
Скульптар | Анатоль Арцімовіч |
Архітэктар | Ігар Марозаў |
Дата пабудовы | 1993 год |
Матэрыял | Бронза |
Помнік усталяваны ў гонар непакорлівай жонкі кіеўскага князя Уладзіміра, полацкай князёўны Рагнеды і яе малалетняга сына Ізяслава, разам з якім была саслана князем у полацкую вотчыну (цяпер Заслаўе), дзе правяла астатак жыцця, пастрыгшыся ў манашкі.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. — ISBN 985-11-0277-6
СпасылкіПравіць
- ОПИСАНИЕ ТУРИСТИЧЕСКИХ ОБЪЕКТОВ ГОРОДА ЗАСЛАВЛЬ Архівавана 19 жніўня 2014.