Помнік Святому Вацлаву
Помнік Святому Вацлаву (чэшск.: Pomník svatého Václava) — конная статуя чэшскага князя Вацлава Святога (924—936) на Вацлаўскай плошчы перад Нацыянальным музеем у Празе, збудаваная чэшскім скульптарам Іозефам Вацлавам Мысльбекам (1848—1922) у стылі манументальнага рэалізму. Помнік з'яўляецца адным з сімвалаў Прагі і чэшскай дзяржаўнасці наогул. У 1995 годзе абвешчаны нацыянальным помнікам культуры Чэшскай рэспублікі.
Помнік | |
Помнік Святому Вацлаву | |
---|---|
Pomník svatého Václava | |
![]() | |
50°04′47″ пн. ш. 14°25′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Прага |
Архітэктурны стыль | рэалізм[d] і рэалізм |
Скульптар | Іозеф Вацлаў Мысльбек |
Архітэктар | Алаіс Дрыяк |
Дата заснавання | 1912 і 1911[1] |
Будаўніцтва | 1894—1924 гады |
Статус |
![]() № 176 NP |
Вышыня | 720 см[2] |
Матэрыял | бронза[1] і камень[d][1] |
![]() |
Конкурс праектаў помніка
правіцьПасля таго як у 1879 годзе барочная конная статуя князя Вацлава, Святога заступніка Чэхіі, працы Яна Іржы Бендля (пам. 1680) была перанесена з Вацлаўскай плошчы ў Вышаград, узнікла неабходнасць у новым, больш сучасным помніку на месцы ранейшага. У студзені 1894 года быў абвешчаны конкурс, да ўдзелу ў якім былі дапушчаны восем скульптараў, якія нарадзіліся або пражывалі ў Чэхіі. Па выніках конкурсу першае месца было вырашана не прысуджаць, а другое падзялілі адразу два аўтары — Багуслаў Шнірх і Іозеф Вацлаў Мысльбек. Ім было прапанавана ўдасканаліць свае праекты для ўдзелу ў канчатковым туры конкурсу.
Князь Вацлаў у праектах двух скульптараў быў адлюстраваны ў розных іпастасях: у Шнірха гэта быў святы, падзвіжнік, які бласлаўляў натоўпы народа, у Мысльбека ж — воін і вайскавод у поўнай амуніцыі, які бясстрашна глядзеў удалячынь. У выніку быў выбраны праект Мысльбека. Пазней, аднак, арыгінальная мадэль помніка неаднаразова змянялася і ўрэшце конная статуя князя Вацлава была акружана чатырма статуямі іншых чэшскіх святых: Святой Людмілы, Святога Пракопа, Святога Войцеха і Святога Яна (статуя апошняга неўзабаве была заменена статуяй Святой Анежкі).
Узвядзенне помніка
правіцьПраца над помнікам працягвалася больш за трыццаць гадоў. Суаўтарамі Мысльбека былі архітэктар Алаіс Дрыяк, які склаў праект, і скульптар Цэлда Клоўчак, які ўпрыгожыў пастамент помніка арыгінальным арнаментам. Бронзавае ліццё помніка выканала фірма Bendelmayer.
Падчас стварэння статуй святых Мысльбек надаў вялікую ўвагу іх тварам: так, твар Святога Войцеха набыў рысы твару пражскага архібіскупа Францыска фон Паўла-Шонбарна, а твар Святога Пракопа — рысы самога Іозефа Вацлава Мысльбека. Мадэллю для статуі каня паслужыў сямігадовы армейскі жарабец Арда (асобная статуя якога была ўсталявана Мысльбекам у Кошыцах). Фігура самога Вацлава падчас стварэння была дапоўнена кальчугай, мячом і шлемам.
Помнік быў усталяваны на сваім месцы ў 1912 годзе першапачаткова з трыма статуямі вакол Святога Вацлава і адкрыты 28 кастрычніка 1918 года. Чацвёртая статуя была ўсталявана ў 1924 годзе. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося 27 кастрычніка 1935 года. У 1979 годзе помнік абнесены вытанчаным бронзавым ланцугом.
У 2003—2005 гадах была праведзена рэстаўрацыя помніка, унутр была ўсталявана сэнсарная камера.
— На пастаменце помніка выгравіраваны надпіс:
«Святы Вацлаў, герцаг зямлі Чэшскай, князь наш, не дай загінуць ні нам, ні дзецям нашым»
Арыгінальны тэкст (чэшск.)«Svatý Václave, vévodo české země, kníže náš, nedej zahynouti nám ni budoucím»
Святая Анежка | Святая Людміла | Святы Пракоп | Святы Войцех |
Спасылкі
правіць- Pomník svatého Václava / Помнік Святому Вацлаву Архівавана 22 лютага 2014.