Адкрыць галоўнае меню

Помнік Скандэрбегу (Тырана)

Помнік
Помнік Скандэрбегу
Sheshi Skënderbeu
Brosen tirana skanderbeg.jpg
41°19′39″ пн. ш. 19°49′08″ у. д.HGЯO
Краіна Албанія
Горад Тырана
Скульптар Адысэ Паскалі
Дата заснавання 1968[1]
Дата пабудовы 1968 год

Помнік Скандэрбегу — конны манумент у Тыране, прысвечаны правадыру антыасманскага албанскага паўстання, нацыянальнаму герою Албаніі Георгі Кастрыёці па мянушцы Скандэрбег, які апяваецца ў народных песнях.

Помнік Скандэрбегу размешчаны ў цэнтры галоўнай плошчы Тыраны, якая таксама носіць яго імя. Помнікі гэтаму нацыянальнаму герою пастаўлены ў многіх гарадах Албаніі, а таксама ў Рыме і Косаве, але самым велічным з'яўляецца манумент, пастаўлены ў цэнтры Тыраны ў 1968 годзе да 500-годдзя з дня смерці героя. Аўтар манумента — выдатны албанскі скульптар Адысэ Паскалі (1903—1985).

Помнік уяўляе з сябе 11-мятровую бронзавую статую, якая ўзвышаецца на каменным пастаменце. Скандэрбег сядзіць на баявым кані, у шлеме з казінымі рогамі і шабляй у руцэ.

СпасылкіПравіць