Помнік Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (Мінск)
Помнік Сяргею Іванавічу Грыцаўцу — помнік у Мінску, прысвечаны савецкаму лётчыку, першаму двойчы Герою Савецкага Саюза С. І. Грыцаўцу. Размешчаны на бульвары па вул. Леніна, арыентаваны на праспект Незалежнасці. Аўтарамі помніка з'яўляюцца скульптар Заір Азгур і архітэктар В. Волчак.
Помнік | |
Помнік Сяргею Іванавічу Грыцаўцу | |
---|---|
53°54′01″ пн. ш. 27°33′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Скульптар | Заір Азгур |
Архітэктар | В. Волчак |
Дата заснавання | 1951 |
Дата пабудовы | 1951 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000096 |
Матэрыял | граніт, бронза |
Гісторыя
правіцьПершапачаткова ўстаноўлены ў 1951 г.[1] у парку 30-годдзя БССР, цяпер парк Янкі Купалы, у пачатку цэнтральнай алеі[2], насупраць будынка Белдзяржцырка, узвядзенне якога пачалося праз тры гады. Сквер быў маладым, за дрэвамі добра праглядаўся будынак штаба Беларускай ваеннай акругі. У 1960-я гады наваколлі бюста аблюбавалі стылягі, якіх праследвалі ўлады, іх слэнг нават папоўніўся фразай «пайсці на Грыцавец». У 1972 годзе помнік быў перанесены на бульвар па вул. Леніна[3], на яго месцы ў парку быў устаноўлены помнік Я. Купалу, чыё 90-годдзе з дня нараджэння тады адзначалася[2].
Апісанне
правіцьПомнік уяўляе сабой бронзавы пагрудны бюст лётчыка вышынёй 1,15 м, пастаўлены на высокі, вышынёй 3,5 м, чатырохгранны пастамент, абліцаваны чорным паліраваным гранітам. На помніку залатымі літарамі напісана «Дважды Герою Советского Союза Грицевцу Сергею Ивановичу. 1909–1939» (бел.: Двойчы Герою Савецкага Саюза Грыцаўцу Сяргею Іванавічу. 1909–1939). Рысы твару, упэўнены позірк, шырокія плечы перадаюць мужны вобраз героя. Світар з высокім каўняром і фрэнч з дзвюма выявамі зорак Героя Савецкага Саюза ўдакладняюць яго характарыстыку[1].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- ↑ а б Сквер (парк) имени Янки Купалы Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Гримаса судьбы в небе
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Памятник Сергею Ивановичу Грицевцу Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Помнік Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (Мінск) на сайце «Архіварта»