Помнік Тадэвушу Касцюшку (Золатурн)
Помнік Тадэвушу Касцюшку — статуя, усталяваная асацыяцыяй беларусаў у Швейцарыі ў швейцарскім горадзе Золатурне, з нагоды 200-годдзя з дня смерці Тадэвуша Касцюшкі.[1] Помнік уяўляе сабой бронзавую постаць вышынёй 181 см.[2] Знаходзіцца ў скверы ля пратэстанцкай царквы Золатурна.
Помнік | |
Помнік Тадэвушу Касцюшку ў Золатурне | |
---|---|
![]() Толькі што адкрыты помнік Т. Касцюшку ў Золатурне (21 кастрычніка 2017 г.) | |
47°12′33″ пн. ш. 7°32′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | |
Дата заснавання | 2017 |
Гісторыя
правіцьІдэя ўсталяваць помнік Тадэвушу Касцюшку, які некаторы час жыў і памёр у Золатурне, узнікла ў 2010 годзе і належыць былому паслу Беларусі ў Швейцарыі Андрэю Кулажанку, а рэалізацыя стала магчымай, дзякуючы намаганням Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі[2]. 17 кастрычніка 2017 года помнік быў усталяваны[3], а 21 кастрычніка таго ж года адбылося яго ўрачыстае адкрыццё, на якім, сярод іншых, прысутнічалі ганаровыя госці з Беларусі, Польшчы, Літвы[4], а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары з розных краін.
Помнік быў выраблены на сродкі Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі і сям’і Сапегаў у прыватнасці. Першапачаткова на помніку планавалася зрабіць надпіс па-нямецку і па-беларуску, які павінен быў выглядаць наступным чынам:[5]
Zu Ehren von Tadevuš Kaściuška 04.02.1746 — 15.10.1817 dem hervorragenden Sohn Belarus' von dankbaren Landsleuten. Belarussische Vereinigung in der Schweiz 2017 |
Тадэвуш Касцюшка 04.02.1746 — 15.10.1817 Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў. Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі 2017 |
Аднак падобны надпіс не задаволіў польскі бок, і пасол Польшчы ў Швейцарыі Якуб Кумах прымусіў мэрыю Золатурна выкрасліць з шыльды ўсе згадкі пра Беларусь і беларускамоўную версію[5]. І толькі пасля ўмяшальніцтва Міністэрства замежных спраў Беларусі быў знойдзены кампрамісны варыянт, які цяпер выглядае так:[6]
Tadeusz Kosciuszko 04.02.1746 — 15.10.1817 von der Belarussischen Vereinigung in der Schweiz 2017 |
Тадэвуш Касцюшка 04.02.1746 — 15.10.1817 ад Беларускага аб'яднання ў Швейцарыі 2017 |
Акрамя таго, падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця помніка прадстаўнікі беларускай дыяспары трымалі расцяжку з надпісам: «Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў».
Рэакцыяй беларусаў на канфлікт у Залатурне было пачаць збор сродкаў на помнік Т. Касцюшку на яго радзіме, у Мерачоўшчыне[6].
Галерэя
правіць-
Помнік за некалькі хвілін да ўрачыстага адкрыцця.
-
Шыльда.
-
Прадстаўнікі беларускай дыяспары падчас урачыстага адкрыцця помніка.
-
Асвячэнне помніка.
Зноскі
- ↑ Адкрыццё помніка Тадэвушу Касцюшку Архівавана 25 лютага 2018.
- ↑ а б У швейцарскім Золатурне беларусы ўсталююць помнік Т.Касцюшку Архівавана 26 лютага 2018.
- ↑ У Швейцарыі ўсталявалі помнік з таблічкай па-беларуску і па-нямецку
- ↑ Пад расцяжкай «Выдатнаму сыну Беларусі…» у Швейцарыі адкрылі помнік Касцюшку
- ↑ а б Пад ціскам палякаў з помніка Касцюшку ў Швейцарыі выкраслілі ўсе згадкі пра Беларусь
- ↑ а б У Швейцарыі нарэшце адкрылі помнік Касцюшку