Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Смаргонь)
помнік у Смаргоні
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — былы помнік Уладзіміру Леніну ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці Беларусі. Быў размешчаны ў цэнтры горада на плошчы Леніна. Скульптура У. І. Леніна ўстаноўлена ў 1972 годзе.
Помнік | |
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну | |
---|---|
54°28′53″ пн. ш. 26°24′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата пабудовы | 1972 год |
Дата скасавання | 18 красавіка 2019 |
Стан | Знесены |
У час падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмаша «Дажынкі-2019», улічваючы нездавальняльны стан помніка У. І. Леніну, 18 красавіка 2019 года скульптура была дэмантавана для рэстаўрацыі[1][2]. Меркавалася, што пасля рэстаўрацыі скульптуру вернуць на месца, але неўзабаве быў знесены і пастамент. Новае месца для скульптуры Леніна пасля яе аднаўлення планавалася вызначыць праз грамадскае абмеркаванне[3].
Зноскі
Літаратура
правіць- 1384. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.