Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Столін)
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Століне, размешчаны ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Пастаўлены ў 1980 годзе. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптары С. Селіханаў, В. Паляйчук, архітэктар Ю. Казакоў.
Помнік | |
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну | |
---|---|
51°53′21″ пн. ш. 26°51′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | Столін |
Скульптар | Сяргей Іванавіч Селіханаў і Васіль Уладзіміравіч Палійчук |
Архітэктар | Юрый Іванавіч Казакоў |
Дата пабудовы | 1980 год |
Матэрыял | ружовы граніт[d] і бронза |
Апісанне
правіцьАагульная вышыня помніка складае 10,3 м, фігуры — 6,2 м. На гарызантальна развітым ступеньчатым стылабаце — трыбуна і ссунуты ўлева пастамент з ружовага граніту з бронзавай скульптурай У. І. Леніна. Размашысты, энергічны крок, расхінутае ветрам паліто перадаюць імклівасць, парыў. Дынаміку руху падкрэсліваюць глыбокія складкі паліто, асіметрычна зрэзаная грань пастамента. У агульную кампазіцыю помпіка ўключана невялікая, выкладзеная шэрымі бетоннымі плітамі плошча, з трох бакоў абмежаваная гарадскім паркам і скверам, чацвёртым з’арыентавана да вул. Савецкай. Помнік — кампазіцыйна-мастацкі цэнтр плошчы.
Літаратура
правіць- Л. Г. Лапцэвіч. 1500. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.