Помнік Якубу Коласу (Мінск)
Помнік Якубу Коласу — помнік у Мінску, размешчаны ў цэнтры плошчы Якуба Коласа. Пастаўлены ў 1972 годзе. Аўтары помніка — скульптар Заір Азгур, архітэктары Юрый Градаў, Георгій Заборскі, Леанід Левін.
Помнік | |
Помнік Якубу Коласу | |
---|---|
53°54′56″ пн. ш. 27°34′57″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Заір Азгур |
Архітэктар | Юрый Градаў, Георгій Заборскі, Леанід Левін |
Дата пабудовы | 1972 год |
Матэрыял | бронза, граніт |
Апісанне
правіцьПомнік арыентаваны ў бок праспекта Незалежнасці. Дамінантай ансамбля з’яўляецца 8-метровая бронзавая фігура народнага паэта. Абапал яе размешчаны скульптурныя групы герояў яго твораў «Дрыгва» і «Сымон-музыка». Паэт паказаны ў сталым узросце. Ва ўсёй яго постаці мудры спакой, роздум. Жыццёвая канкрэтнасць, партрэтнае падабенства — адметныя рысы скульптуры. Буйныя формы ўзмацняюць манументальнасць вобраза. Справа ад асноўнай скульптуры знаходзіцца група: Дзед Талаш і яго сын Панас. Яны нібы сышлі са старонак «Дрыгвы» — нясуць дазор, насцярожана ўглядаюцца ў далячынь. Лірычныя вобразы другой скульптурнай групы — Сымон-музыка і сялянская дзяўчынка Ганна, якая зачаравана слухае сляпога музыку. Усе элементы скульптурнай кампазіцыі размешчаны сіметрычна, у гарманічнай раўнавазе і арганічна ўваходзяць у агульны ансамбль плошчы.
Газоны рознай формы, групы бяроз, ніцай вярбы, невялікія фантаны, якія па форме нагадваюць каласы, надаюць помніку эмацыянальную афарбоўку, ствараюць вобраз беларускай прыроды.
Літаратура
правіць- Л. Г. Лапцэвіч. 118. Помнік Коласу Якубу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.