Помнік Янку Купалу (Масква)

(Пасля перасылкі з Помнік Янку Купалу, Масква)

Помнік Янку Купалу — помнік, усталяваны ў горадзе Маскве на Кутузаўскім праспекце ў раёне Дарагамілава.

Помнік
Помнік Янку Купалу
Moscow, Kutuzovsky Prospect, park near school 1232 (30698665443).jpg
55°44′32,61″ пн. ш. 37°32′22,47″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Горад Масква
Скульптар Л. Гумілеўскі, С. Гумілеўскі
Архітэктар Юрый Панцеляймонавіч Грыгор’еў
Дата заснавання 2007
Матэрыял Бронза
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Стварэнне помніка беларускаму пісьменніку, паэту і драматургу Янку Купалу было прымеркавана да 125-годдзя з дня яго нараджэння. Аўтарамі помніка выступілі беларускія скульптары Леў Гумілеўскі і яго сын Сяргей Гумілеўскі, архітэктар Юрый Грыгор’еў.

14 студзеня 2005 года праект помніка быў зацверджаны прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які выступіў ініцыятарам стварэння помніка падчас сустрэчы з мэрам Масквы Юрыем Лужковым. Скульптура адліта з бронзы на камбінаце Беларускага саюза мастакоў. Работы фінансавалі Саюзная дзяржава і Урад Масквы. Адкрыццё помніка адбылося 7 ліпеня 2007 года.

 
Беларускі дысідэнт Міхась Кукабака пасля атрымання Медаля да стагоддзя БНР у 2019 годзе.

Перад помнікам неаднаразова адбываліся палітычныя акцыі беларусаў Масквы, у тым ліку ўзнагароджанні Медалём да стагоддзя БНР дысідэнта Міхася Кукабакі і літаратуразнаўца Аляксея Каўкі ў 2019 годзе.

АпісаннеПравіць

Для помніка было выбрана месца ў Заходняй адміністрацыйнай акрузе на Кутузаўскім праспекце. Сквер, у якім быў усталяваны помнік, быў акультураны, для ўстаноўкі помніка было насыпана невялікае ўзвышша. Побач з помнікам былі ўсталяваны каменныя пліткі, якія спускаюцца да невялікага фантана, выкладзенага шэрым каменем.

Скульптары Гумілеўскія паказалі пісьменніка ў задуменнай позе, ён абапіраецца на драўляную загарадзь з лістом папараці і кнігай. Вышыня бронзавага помніка складае 4 м, а разам з каменным пастаментам, на які нанесены просты надпіс «Янка Купала» — 7 м.

СпасылкіПравіць