Помнік лётчыкам Пагранічнай варты Польшчы

Помнік лётчыкам Пагранічнай варты Польшчы — памятны знак, усталяваны ў гонар 3 польскіх лётчыкаў, якія загінулі 31 кастрычніка 2009 года, выконваючы патрульны палёт уздоўж беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы.

Памятны знак быў збудаваны па ініцыятыве і на сродкі беларускіх пагранічнікаў[1]. Паставілі яго на ўчастку пагранзаставы «Такары» Брэсцскай пагранічнай групы, за 25 метраў ад лініі мяжы[1]. На гранітным пастаменце ўсталяваныя дзве стэлы, што сімвалізуюць разарваныя крылы верталёта. Прасвет паміж стэламі ўтварае каталіцкі крыж. На мемарыяльным знаку размешчаны памятны надпіс на польскай і беларускай мовах з імёнамі загінулых[1].

Цырымонія адкрыцця помніка адбылася 30 кастрычніка 2010 года. Удзельнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі пагранічных ведамстваў і кіраўніцтва органаў улады дзвюх краін, а таксама сваякі загінулых і святары. Прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі[1].

Зноскі

  1. а б в г На беларуска-польскай мяжы адкрыты помнік лётчыкам Пагранічнай варты Польшчы. Наша Ніва (1 лістапада 2010 года). Праверана 2 лістапада 2010.

СпасылкіПравіць

Гл. таксамаПравіць