Помнік мітрапаліту Філарэту (Мінск)

Помнік мітрапаліту Філарэту — бронзавы манумент у Мінску, устаноўлены перад цэнтральным уваходам у кафедральны сабор. Прысвечаны праваслаўнаму мітрапаліту і Герою Беларусі Філарэту (Вахрамееву).

Помнік
Помнік мітрапаліту Філарэту
53°54′19″ пн. ш. 27°33′21″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Андрэй Канстанцінавіч Хацяноўскі
Дата заснавання 2022
Матэрыял бронза

ГісторыяПравіць

У цырымоніі адкрыцця помніка прынялі ўдзел Аляксандр Лукашэнка і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Над стварэннем манумента працаваў аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам скульптара Андрэя Хацяноўскага.

АпісаннеПравіць

Філарэт трымае ў руцэ крыж прападобнай Ефрасінні Полацкай. Асаблівасцю ўбору з’яўляецца тое, што на клабуку намаляваны шасціканечны полацкі крыж, а не традыцыйны чатырохканечны[1].

Зноскі