Помнік на магіле Ігната Буйніцкага
Помнік на магіле Ігната Буйніцкага — помнік у цэнтры аграгарадка Празарокі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, прысвечаны памяці беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага.
Помнік | |
Помнік на магіле Ігната Буйніцкага | |
---|---|
![]() | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Празарокі |
Скульптар | I. Міско |
Архітэктар | М. Бурдзін |
Дата пабудовы | 1965 год |
Статус |
![]() |
Матэрыял | бетон, алюміній |
Ігнат Буйніцкі спачатку быў пахаваны каля Палачан, потым прах перавезены і перапахаваны дачкой у Палівачах. У 1975 годзе, напярэдадні адкрыцця помніка, перапахаваны ў цэнтры вёскі. Адбылося гэта ў значнай меры дзякуючы клопатам Уладзіміра Караткевіча і Уладзіміра Няфёда, якія адшукалі амаль страчуную магілу Буйніцкага ў Палівачах і дамагліся ўсталявання помніка.
Помнік, створаны скульптарам I. Міско і архітэктарам М. Бурдзіным, адкрыты 10 кастрычніка 1965 года. Размешчаны на прамавугольнай пляцоўцы каля магілы сярод клёнаў і ліп. Пляцоўка і дарожка выкладзены бетоннай пліткай. Помнік просты і сціплы на форме: прамавугольная (5×1 м) адлітая з бетону стэла, у яе ўрэзаны блок (0,9×0,9×0,8 м) з выявай твару Ігната Буйніцкага, выкананай у тэхніцы алюміневага ліцця. Падкрэслена тыповае ў твары: вялікі выпуклы лоб, шырокія бровы, звіслыя пышныя вусы. Па стэле дзвюма плаўнымі лініямі сімвалічна пазначана тэатральная заслона.
ЛітаратураПравіць
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх