Помнік шахцёрам-першапраходцам (Салігорск)
Помнік шахцёрам-першапраходцам — помнік у Салігорску, размешчаны на вул. Казлова, каля гасцініцы «Новае Палессе».
Помнік | |
Помнік шахцёрам-першапраходцам | |
---|---|
52°47′06″ пн. ш. 27°32′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | Салігорск |
Скульптар | Генадзь Васілевіч Буралкін |
Дата пабудовы | 1978 год |
У 1949 годзе па поўнач ад г. п. Старобін беларускія геолагі выявілі адно з буйнейшых у Еўропе, 2-е па велічыні ў СССР радовішча калійных солей. Пласты, прыгодныя для прамысловай здабычы надземным спосабам (магутнасць 2,3—6,5 м), залягаюць па глыбіні 350—900 м. На базе радовішча пабудаваны 4 калійныя камбінаты, якія ўваходзяць у вытворчае аб’яднанне «Беларуськалій» і даюць 45 % агульнасаюзнай вытворчасці калійных угнаенняў.
У 1978 годзе ў гонар салігорскіх шахцёраў — піянераў горнаруднай прамысловасці Беларусі — узведзены 5-метровы помнік з бетону працы скульптара Г. Буралкіна. На шырокім пастаменце перад глыбамі (імітуюць сільвініт) са слядамі разцоў горнага камбайна ўстаноўлена скульптура маладога шахцёра, абліцаваная меддзю. У гордай паставе фігуры і ў жэсце напрацаваных рук перададзена пачуццё годнасці гаспадара зямных нетраў. Дынамічнаму руху фігуры, яе абагульненаму ўвасабленню адпавядае чаканная пластыка. Выразнасць кампазіцыйнага вырашэння, яснасць і дакладнасць мастацкай характарыстыкі надаюць вобразу манументальнасць.
Зноскі
Літаратура
правіць- Г. М. Ярмоленка. 2318. Помнік у гонар заснавання горада // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.