Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў

(Пасля перасылкі з Помста сітхаў)

«Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў» (англ.: Star Wars Episode III: Revenge of the Sith) — эпічны фантастычны фільм 2005 года, які быў выраблены Джорджам Лукасам. Гэта шосты фільм з усёй сагі «Зорныя войны» і трэці з пункту гледжання ўласнай храналогіі серыяла.

Зорныя Войны. Эпізод III: Помста СітхаўM:
англ.: Star Wars Episode III: Revenge of the Sith
Постар фільма
Жанр навукова-фантастычны фільм[d], баявік, прыгодніцкі фільм, фэнтэзійны фільм, антыўтапічны фільм[d], касмічная опера[d] і эпічны фільм[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Lucasfilm[d]
Працягласць 140 хв.
Бюджэт 113 000 000 $[5]
Зборы 868 390 560 $[5] і 380 270 577 $[5]
Краіна
Мова англійская
Год 15 мая 2005, 16 мая 2005, 18 мая 2005 і 19 мая 2005[1][2][…]
Папярэдні фільм Star Wars: The Clone Wars[d] і Зорныя войны. Эпізод II: Атака клонаў
Наступны фільм Хан Сола. Зорныя войны: Гісторыі і Star Wars: The Clone Wars[d]
IMDb ID 0121766
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фільм распавядае пра падзеі трэцяга года вайны клонаў. Галактычная Рэспубліка, некалі спакойная і гарманічная дзяржава, ператварылася ў поле бітвы паміж войскамі клонаў, узначаленых канцлерам Палпацінам, і армадай дроідаў, якіх вядзе граф Дуку, цёмны лорд сітхаў. Рэспубліка павольна апускаецца ў цемру. Толькі рыцары-джэдаі, абаронцы міру і справядлівасці, здольныя супрацьстаяць злу, якое хутка паглыне галактыку. Але сапраўдная бітва ідзе ў душы ў маладога рыцара-джэдая Энакіна, які разрываецца паміж абавязкам джэдая і каханнем да сваёй жонкі, сенатара Падмэ Амідала. І ад таго, якое пачуццё ў ім пераможа, залежыць будучыня ўсяго свету.

Фільм выйшаў 19 мая 2005 года і атрымаў даволі пазітыўныя водгукі крытыкаў, у адрозненне ад папярэдніх двух прыквелаў. «Помста сітхаў» усталяваў новы рэкорд у першы ж тыдзень і зарабіў больш за 850 мільёнаў долараў па ўсім свеце, стаўшы самым прадаваным фільмам у 2005 годзе на тэрыторыі ЗША і другім самым прадаваным фільмам 2005 года ў свеце.

Саўндтрэк правіць

Музычнае суправаджэнне да фільма «Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў» напісаў Джон Уільямс.

Зноскі правіць

Спасылкі правіць