Адкрыць галоўнае меню

Понса (саманазва: Páⁿka, літаральна "рэзаць горла") — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. У нашы дні жывуць пераважна ў штатах Аклахома і Небраска. Агульная колькасць (2015 г.) - 6 700 чал.

Понса
Páⁿka
Portrait of Ponca - NARA - 523588.jpg
Фота 1881 г.
Агульная колькасць 6700
Рэгіёны пражывання Flag of the United States.svg ЗША
Мова омаха-понса
Рэлігія анімізм, хрысціянства, пеётызм
Блізкія этнічныя групы омаха, канза

Понса разглядаюцца або як самастойная этнічная група, або як субэтнас омаха. Абодвы народы на адзінай мове, маюць агульныя культурныя рысы.

Па адной версіі, понса вылучыліся ў XVIII ст. непасрэдна ад омаха, якія былі вымушаны адступіць на поўдзень. Па іншай, понса склаліся на основе асобнага рода сіўанскіх мігрантаў з даліны Агая. У канцы XVIII ст. яны ужо насялялі поўнач Небраскі і поўдзень Паўднёвай Дакоты, куды омаха перамясціліся пасля канфліктаў з дакота. Сталыя кантакты спрыялі захаванню адзінай мовы і культуры.

У 1817 - 1858 гг. понса заключылі некалькі мірных пагадненняў з ЗША, згодна якім атрымалі адасобленую рэзервацыю. Аднак у 1868 г. былі памылкова пераселены ў рэзервацыю лакота. Канфлікты паміж індзейцамі вымусілі амерыканцаў вярнуць понса ў Паўднёвую Дакоту. У 1877 г. яны атрымалі землі ў Аклахоме, але перасяленне адбывалася пад прымусам. Правадыр Стаячы Мядзведзь арганізаваў шэраг судовых працэсаў супраць гэтага рашэння і ў 1881 г. дамогся вяртання 106 км² у Небрасцы.

У нашы дні понса Аклахомы і Небраскі прызнаюцца як 2 аўтаномныя нацыі з правам на самакіраванне. Іх агульная колькасць дасягае 6 700 чалавек (2015 г.)

СпасылкіПравіць