Адкрыць галоўнае меню


Роднасная понтапарэя (Monoporeia affinis ці Pontoporeia affinis) — ледавікова-марскі рэлікт чацвярцічнага перыяду. Атрад бакаплавы (Amphipoda), сямейства хаўстарыды (Haustoriidae).

Роднасная понтапарэя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Monoporeia affinis Lindstrom, 1855

Сінонімы
Pontoporeia affinis
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  657301
NCBI  315606
EOL  1023469
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 

АпісаннеПравіць

Цела даўжынёй 8-10 мм, складаецца з 18 сегментаў (4 галаўныя, 14 тулаўныя) і падзяляецца на 3 аддзелы: галаўны, грудны і брушны. Галава ўтворана злітымі разам сегментамі з першым грудным і мае ротавыя прыдаткі. На кожным грудным і брушным сегменце размешчаны па пары канечнасцей, якія служаць для ўтрымання корму, перамяшчэння па паверхні грунту і ў тоўшчы вады, а таксама для дыхання. На заднім краі апошняга брушнога сегмента знаходзіцца пласцінка — тэльсон. Глыбокая выемка на тэльсоне, якая раздзяляе яго на 2 лопасці з 1-3 шыпікамі на канцы — вызначальная прыкмета понтапарэі. На спінным баку ўсіх брушных сегментаў вельмі кароткія, тонкія валаскі.

АрэалПравіць

Азёры паўночнай часткі Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Канады. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўднёвая мяжа арэала віду. Понтапарэя знойдзена ў азёрах Браслаўскай групы (Паўднёвы Воласа, Снуды).

Месцы пражыванняПравіць

Глыбокія алігатрофныя і мезатрофныя азёры з вялікай колькасцю кіслароду ў вадзе. Аддае перавагу глеістым і глеіста-пясчаным донным адкладам, размяшчаецца на глыбіні больш за 10 м пры нізкай тэмпературы.

Асаблівасці біялогііПравіць

Жыве на дне вадаёмаў. Працягласць жыцця да 3 гадоў. Палаваспелая на 2-3 годзе. Размнажэнне прымеркавана да асенне-зімняга перыяду. Самкі выношваюць яйкі ў вывадковай сумцы на працягу 3,5 месяца да поўнага развіцця малявак. Сярэдняя пладавітасць 16 яек.

АховаПравіць

Занесена ў Чырвоныя кнігі Беларусі і Літвы.

ЛітаратураПравіць

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5

СпасылкіПравіць