Понцій Пілат
Понцій Пілат (лац.: Pontius Pilatus), рымскі пракуратар Іўдзеі (26—36).
Понцій Пілат | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Pontius Pilatus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валерый Грат | ||||||
Пераемнік | Марцэл | ||||||
Нараджэнне |
мерк. снежань 12 да н.э.[1] |
||||||
Смерць |
не раней за 38
|
||||||
Жонка | Клаўдзія Прокула[d] | ||||||
Род войскаў | Армія Старажытнага Рыма[d] | ||||||
Званне | легат | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падчас яго дзесяцігадовага кіраўніцтва ўзмацніўся сацыяльна-палітычны і рэлігійны прыгнёт падуладнага Рымскай імперыі іўдзейскага насельніцтва, што выклікала шэраг народных паўстанняў, якія бязлітасна ім падаўляліся, у выніку чаго Рым вымушаны быў змясціць Пілата. Пастаяннай яго рэзідэнцыяй была Кесарыя, але па святах і для важных адміністрацыйных спраў ён прыязджаў у Іерусалім і там падоўгу затрымліваўся. Меў жорсткі і вераломны характар, Біблія прыпісвае Понцію Пілату зацверджанне смяротнага прыгавору Ісусу Хрысту. Пасля чаго пракуратар узяў вады і памыў рукі перад народам па старадаўняму звычаю, які сімвалізаваў невінаватасць у праліцці крыві. Пракуратар публічна заявіў, што не ён асабіста, а іўдзейскія жрацы хацелі гэтай смерці. Пра далейшы жыццёвы лёс Пілата дакладна нічога невядома. Па сведчанню царкоўна-палітычнага дзеяча 4 ст. Яўсевія Кесарыйскага, ён скончыў жыццё самагубствам, а іншыя сцвярджаюць, што яго пакараў смерцю імператар Нерон.[2]
Зноскі
- ↑ https://gw.geneanet.org/genitree_w?n=pilato&oc=0&p=poncio+pilato&type=fiche&i=274
- ↑ Скарына Ф. Творы:… С. 169.
Літаратура
правіць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 169. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Понцій Пілат