Поп-панк
Поп-панк — адзін з базавых паджанраў панк-рока, які вылучаецца змешваннем прынцыпаў і інструментальнай секцыі тыповага панк-рока з мяккімі поп-мелодыямі і прыёмамі поп-музыкі (а таксама іншых «лёгкіх» жанраў). З’явіўшыся разам з, уласна, панк-рокам, поп-панк перажыў «новае нараджэнне» і найбуйнейшы (для панк-рока наогул) камерцыйны поспех у 1990-я гады.
Гісторыя
правіцьПершымі поп-панкамі лічацца першыя панк-рокеры — Ramones. Для некаторых іх, асабліва ранніх, кампазіцый ўжо былі ўласцівыя забаўлівая накіраванасць, адсутнасць сацыяльных праблем і агульны пазітыўны настрой. Самым першым «паўнавартасным» поп-панк-гуртом сталі Buzzcocks, якія здолелі ў параўнанні з даволі брутальнай і нязвыклай для непадрыхтаванага слухача «аранжыроўкай» і вакалам Ramones дамагчыся вельмі лёгкага саўнда, у якім бы спалучаліся ўласцівы для панк-рока гітарны напор і паветраныя мелодыі на аснове поп-рока і баблгам-попу 1960-х.
Паралельна з Buzzcocks і іншымі лёгкімі поп-панк-камандамі ў Англіі пачаў развівацца рух адраджэнцаў субкультуры модаў — мод-рывайвл. Лідары гэтага кірунку, The Jam, і іншыя гурты жанру спалучалі меладызм модаў першай хвалі (The Who і The Kinks), захоўваючы калянасць іх падачы і абцяжарваючы яе панк-фатальнымі элементамі. Паралельна з гэтым узнікаюць роднасныя поп-панку жанры — паўэр-поп (новахвалевыя гурты кшталту The Knack), ска другой хвалі (Madness, The Specials). Таксама відавочнае ўплыў на жанр аказаў і Элвіс Кастэла, які граў лёгкую музыку на стыку панка і паўэр-попу.
У 80-я гады Operation Ivy (а крыху раней — малавядомыя Serious Drinking, не лічачы Clash) скрыжавалі панк са ска. На аснове ска-панка, спачатку яшчэ блізкага да жорсткага хардкору, пачалі з’яўляцца больш лёгкія гурты кшталту NOFX, на аснове якіх пачала фармавацца самая паспяховая хваля поп-панку. Ключавы ўплыў на гэты паджанр таксама аказалі творы Bad Religion. Камерцыйны поспех у 1992—1994 гг. гуртоў Green Day, The Offspring і Rancid (трох галоўных поп-панк-гуртоў 1990-х) спарадзіў новую хвалю поп-панку. Яе паслядоўнікамі ў канцы дзесяцігоддзя былі гурты Sum 41, Blink-182 і Good Charlotte. У 1990-х з’явіліся такія культавыя гурты як New Found Glory, MxPx, Simple Plan, Zebrahead.
Пачынаючы з другой паловы першага дзесяцігоддзя XXI стагоддзя з’яўляецца працяг пад назвай Easycore, якое ўяўляе сабой сплаў з поп-панка і хардкора. Прадстаўнікамі дадзенага стылю з’яўляюцца гурты Chunk! No, Captain Chunk!, Set Your Goals і Four Year Strong.