Поразаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

По́разаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Поразава. Плошча — 220,22 км².

Поразаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Свіслацкі раён
Уключае 43 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Поразава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
18 кастрычніка 2013
Дата скасавання 30 красавіка 1958
Насельніцтва (2009) 1 637 (без Поразава)
Плошча 202,22 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Поразаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Поразаў. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лескаўскага сельсавета[1]. 30 красавіка 1958 года скасаваны ў сувязі з наданнем вёсцы Поразаў статуса гарадскога пасёлка, населеныя пункты перададзены ў склад Поразаўскага пассавета[2].

Пасля скасавання Поразаўскага раёна 20 студзеня 1960 года пассавет увайшоў у склад Свіслацкага раёна. 2 снежня 1961 года да пассавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Крапіўніцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Гурчыны, Залесная, Крапіўніца, Малая Каланая, Маташы, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы, Хрустава, Шурычы і хутар Сакольнікі)[3]. У 1964 годзе ў склад Навадворскага сельсавета перададзены вёскі Залесная, Лозы і Шурычы[4]. 15 лістапада 1971 года скасавана вёска Лескі (злілася з вёскай Новасады)[5]. 23 лютага 1976 года ў склад Вердаміцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутары Сакольнікі)[6]. 14 лютага 1977 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарнастаевіцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: вёскі Брыкі, Валіскаўшчына, Гарнастаевічы, Геруцева, Грушчаны, Грынявічы, Дзямідавічы, Загаране, Кабузі, Кавалі, Карэвічы, Крывулічы, Кусянцы, Міхайлы, Палуянкі, Пушчыкі, Ракаўшчына, Сідаркі і Талачманы)[7]. 20 ліпеня 1992 года ў склад пассавета з Вердаміцкага сельсавета вернуты вёскі Вялікія Баброўнікі, Вялікая Каланая, Малая Каланая, Наркавічы, Сакольнікі, Стасюцічы і хутар Сакольнікі. 18 кастрычніка 2013 года пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[8].

насельніцтва правіць

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года — 1637 чалавек[9], з іх 51,5 % — беларусы, 44,6 % — палякі[10].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Поразаў, Поразаўскага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  4. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 23 сакавіка і 17 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
  6. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лютага 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  7. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  8. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 263 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Свислочского района Гродненской области
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.