Порта-Нуова (Верона)

Порта-Нуова (італ.: Porta Nuova) — гарадская брама ў Вероне (Італія), пабудаваная архітэктарам Санмікелі ў 15351540 гадах пры ўзвядзенні абарончых умацаванняў горада (таксама ім былі пабудаваны Порта Паліа).

Славутасць
Порта-Нуова
45°25′53″ пн. ш. 10°59′17″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1532
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1854 годзе Порта-Нуова была перабудавана аўстрыйцамі, якія атрымалі горад па выніках Венскага кангрэса. Яны прыбудавалі да брамы бакавыя прыбудоўкі і абліцавалі яе туфам. У выніку рэканструкцыі толькі цэнтральная частка захавала арыгінальнае аблічча XVI стагоддзя. Краевугольны камень цэнтральнай аркі брамы упрыгожаны галавой Юпітэра. Ад Порта-Нуова пачынаецца аднайменная вуліца, якая вядзе на галоўную плошчу горада — П'яцца Бра.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ренцо Кьярели. Верона. — Флоренция: Bonechi Edizioni, 2006. — С. 12. — ISBN 88-7204-523-1.

Спасылкі правіць