Портленд (Арэгон)
горад у штаце Арэгон, ЗША
Портленд (англ.: Portland) — горад на паўночным захадзе Злучаных Штатаў, у сутоку рэк Віламет і Калумбія ў штаце Арэгон. Адзін з самых «зялёных» гарадоў Злучаных Штатаў. Быў зарэгістраваны ў 1851 годзе і з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам графства Малтнома. Горад нязначна распасціраецца і на тэрыторыі іншых графстваў штата, у графстве Вашынгтон на захадзе і графстве Клакамас на поўдні. Портленд кіруецца адміністрацыяй, якую ўзначальвае мэр і чатыры іншыя кіраўнікі.
Горад
Портленд
Portland
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад вядомы значнай колькасцю невялікіх бровараў і вінакурняў, а таксама моцнай прыхільнасцю жыхароў да кавы. Ён з’яўляецца месцам базавання баскетбольнай каманды НБА — Портленд Трэйл Блэйзерс.
- ↑ а б https://www.portland.gov/wheeler Праверана 10 студзеня 2023.