Посткросінг (англ.: Postcrossing) — анлайн праект, створаны для магчымасці дасылаць і атрымліваць паштоўкі з усяго свету. Дэвізам праекту з'яўляецца фраза «адсылай і атрымлівай паштоўку ад выпадковага чалавека недзе ў свеце!» (англ.: "Send a postcard and receive a postcard back from a random person somewhere in the world!")[3] .

Посткросінг
URL postcrossing.com
Камерцыйны Не
Тып сайта Вэб-сэрвіс
Рэгістрацыя Так
Мова(-ы) Англійская
Размяшчэнне сервера Берлін, Германія
Уладальнік Паўла Магальяэш
Аўтар Паўла Магальяэш
Пачатак працы 14 ліпеня 2005[1]
Слоган Send a postcard and receive a postcard back from a random person somewhere in the world!
Рэйтынг Alexa 20 620[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паштовая марка Беларусі, прысвечаная посткросінгу.
Паштовая марка Беларусі, прысвечаная посткросінгу.

Ідэя праекта — абмен паштоўкамі паміж людзьмі па ўсім свеце. Удзел у посткросінгу з'яўляецца абсалютна бясплатным (не ўлічваючы кошту паштоўкі і паштовай маркі). Увогуле, абмен паштоўкай паміж двума ўдзельнікамі адбываецца толькі аднойчы (за выключэннем абмену па-за праектам)[4].

На сакавік 2017 года ў посткросінгу ўдзельнічаюць звыш 670000 чалавек з 206 краін. За 12 гадоў існавання праекта ўсімі ўдзельнікамі было адпраўлена больш 40 мільёнаў паштовак, якія прайшлі амаль 104 мільярды кіламетраў. Найбольшую актыўнасць праяўляюць краіны Заходняй Еўропы — Германія, Нідэрланды і Фінляндыя, а таксама Расія, ЗША, Кітай і Беларусь[5][6].

2 студзеня 2014 года і ў 2017 годзе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «Удачы ў посткросінгу!».[7]

Зноскі

  1. Гісторыя посткросінгу. Postcrossing.com (14 ліпеня 2005). Праверана 23 студзеня 2013.
  2. Alexa Internet — 1996. Праверана 30 лістапада 2017.
  3. Стартавая старонка посткросінгу. Postcrossing.com. Праверана 1 лістапада 2013.
  4. FAQ. Postcrossing.com (14 ліпеня 2005). Праверана 23 студзеня 2013.
  5. Статыстыка ўдзельнікаў. Postcrossing.com (14 ліпеня 2005). Праверана 23 студзеня 2013.
  6. Статыстыка паштовак. Postcrossing.com (14 ліпеня 2005). Праверана 23 студзеня 2013.
  7. Удачи в посткроссинге!

Спасылкі правіць