Поўл Банг-Енсен (дацк.: Povl Bang-Jensen, нар. 6 красавіка 1909, Капенгаген, Данія — пам. 26 лістапада 1959, Нью-Ёрк, ЗША) — дыпламат сярэдзіны XX стагоддзя, быў на службе МЗС Даніі, а затым чыноўнікам у ААН.

Поўл Банг-Енсен
Род дзейнасці дыпламат
Дата нараджэння 6 красавіка 1909(1909-04-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада 1959(1959-11-25) (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Банг-Енсен працаваў адвакатам у 1934 года. У 1939 — 1948 гадах знаходзіўся на службе ў дацкай дыпламатычнай місіі ў Вашынгтоне, дзе ён працаваў саветнікам пасла Генрыка Каўфмана. Прымаў непасрэдны ўдзел у кіраванні пасольствам і наладжванні адносін са Злучанымі Штатамі падчас Другой сусветнай вайны.

У 1948 годзе з яго удзелам складзены даклад, у якім ён праводзіць аналіз дзяржаўнай бяспекі Даніі. У дакладзе, у прыватнасці, гаворка ідзе аб магчымай пагрозе савецкай акупацыі Даніі ці гвалтоўнае стварэнне расійскіх ваенных баз у Даніі. У гэты перыяд камуністы захапілі ўладу ў Чэхаславакіі, а беспарадкі ў Фінляндыі не выключалі падобнага сцэнарыя ў гэтай краіне. Каўфман паслаў Банг-Енсена ў Данію, каб прадставіць аналіз прэм'ер-міністру Гансу Гедтофту. Пазней Поўл Банг-Енсен выступаў з лекцыямі ў антыкамуністычных колах, дзе ён прадставіў некалькі змрочную інтэрпрэтацыю даклада.

У 1949 — 1958 гг. працаваў чыноўнікам у ААН. У 1956 годзе служыў у Спецыяльным Пятым камітэце ў Нью-Ёрку, расследваў падзеі здушэння паўстання ў Венгрыі ў 1956 годзе. Ім былі апытаныя больш за 80 сведак з ліку венгерскіх уцекачоў, якія ўцякалі ў ЗША ад камуністычнага рэжыму. Генеральны сакратар ААН Хамаршэльд запатрабаваў ад яго спіс сведак, але Банг-Енсен адмовіўся раскрыць спіс, баючыся, што яго атрымаюць камуністычныя спецслужбы і гэта пагражае сваякам уцекачоў рэпрэсіямі. Ён спаліў спіс на даху будынка Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, і за гэта быў звольнены з займаемай пасады. Праз сваю пазіцыю па гэтым пытанні стаў вядомым у Венгрыі.

У 1959 годзе Поўл Банг-Енсен быў знойдзены застрэленым на лаўцы ў парку Алей-Понд-Парк у Нью-Ёрку. Побач з ім ляжаў пісталет, а ў кішэні была знойдзеная перадсмяротная запіска. Расследаванне паліцыі паказала, што гэта было самагубства. Аднак журналісты раскрытыкавалі гэтае расследаванне, таму што было вядома, што Банг-Енсен быў леўшуном, а раненні знаходзілася з правага боку. Яго цела было спалена і пахавана ў Даніі. Надмагільны камень змешчаны ў Будапешце ў часы звяржэння камуністычнага рэжыму.

Зноскі

Літаратура правіць