«Поўнач у Парыжы» (англ.: Midnight in Paris) — мастацкі фільм 2011 года, зняты рэжысёрам Вудзі Аленам па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Оўэн Уілсан, Рэйчэл Мак-Адамс, Марыён Каціяр, Том Хідлстан[en], Элісан Піл[en], Коры Стол[en], Эдрыен Броўдзі, Кэці Бэйтс, Майкл Шын[en], Ніна Арыянда, Карла Бруні, Курт Фулер[en], Мімі Кенэдзі[en], Леа Сейду[en][12].

Поўнач у ПарыжыM:
англ.: Midnight in Paris
Постар фільма
Жанр рамантычная камедыя[d], фэнтэзійны фільм[2][3][…], навукова-фантастычны фільм[d], магічны рэалізм[d][4] і фільм пра падарожжа ў часе[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Mediapro[d] і Television of Catalonia[d]
Працягласць 94 хв.
Бюджэт 17 000 000 $
Зборы 151 100 000 $
Краіна
Мова французская і англійская
Год 18 жніўня 2011[1] і 2011
IMDb ID 1605783
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прэм’ера фільма адбылася 11 мая 2011 года ў пазаконкурснай праграме 64-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна стала фільмам адкрыцця. Карціна была ўдастоена прэмій «Оскар» і «Залаты глобус» за найлепшы сцэнарый.

Сюжэт правіць

У 2010 годзе Гіл Пэндэр (Оўэн Уілсан), паспяховы, але расчараваны галівудскі сцэнарыст, і ягоная нявеста Інэс (Рэйчэл Мак-Адамс) знаходзяцца ў Парыжы на адпачынку з яе заможнымі бацькамі рэспубліканцамі. Гіл з цяжкасцю заканчвае свой дэбютны раман, засяродзіўшы ўвагу на чалавеку, які працуе ў краме настальгіяў. Інэс адкідае ягоныя амбіцыі, мяркуючы што гэта ўсяго толькі зманлівая мара, і заклікае яго прытрымлівацца ягонай цяперашняй працы. Выпадкова яны сустракаюць сябра Інэс Пола (Майкл Шын[en]), якога часам апісваюць як педантычнага псеўдаінтэлектуала, і ягоную жонку Кэрал (Ніна Арыянда[en]). Пол з вялікім аўтарытэтам, але з сумнеўнай дакладнасцю гаворыць пра асноўныя моманты гісторыі Парыжа, нават супярэчыць экскурсаводу (Карла Бруні) ў Музэі Радэна, дзе ён настойвае, што ягоная версія асабістага жыцця Радэна больш дакладная, чым у гіда. Гіл лічыць яго раздражняльным, але Інэс ён падабаецца.

На адной з вечарынаў, дзе прысутнічалі Гіл і Інэс, а таксама іх сябры і бацькі, галоўны герой дэгустуе зашмат вінаў і, перад тым, як адправіцца ў гатэль, вырашае прайсціся па вуліцах Парыжа. Інэс жа едзе з Полам і Кэрал на таксі, каб яшчэ патанцаваць у клубе. Гіл шпацыруе па вуліцах і ўрэшце губляецца, ён сядае на прыступкі і думае, як цяпер знайсці дарогу назад. Апоўначы побач з ім праязджае аўтамабіль 1920-х гадоў. Пасажыры, апранутыя ў строі таго ж часу, клічуць яго далучыцца да іх. Гіл пагаджаецца, і разам яны адпраўляюцца на вечарыну, зладжаную для Жана Както, на якую прыязджаюць іншыя вядомыя людзі Парыжа 1920-х гадоў. Сярод іх Коўл Портэр[en], яго жонка Лінда[en], а таксама Зельда[en] (Элісан Піл[en]) і Скот Фіцджэральды (Том Хідлстан[en]). Зельдзе надакучвае вечарына, і яна прапануе Скоту і Гілу адправіцца ў іншае месца. Спачатку яны накіроўваюцца ў Брыктапс, дзе бачаць танцы Жазефіны Бейкер, а потым завітваюць у кафэ, дзе натрапляюць на Эрнэста Хемінгуэя (Коры Стол[en]) і Хуана Бельмонтэ[en] (Даніэль Лунд[en]). Зельда крыўдзіцца на Хемінгуэя, які крытыкуе яе раман, і пакідае кампанію, накіроўваючыся з Бельмонтэ ў Сен-Жэрмен. У часе размовы Хемінгуэй прапануе Гілу паказаць ягоны раман Гертрудзе Стайн (Кэці Бэйтс), каб тая ацаніла яго. Гіл вельмі ўсхваляваны і задавольнены, ён выходзіць з кафэ, каб узяць у гатэлі свае рукапісы, але апынаецца ў 2010 годзе. Замест кафэ 1920-х ён бачыць сучасную пральню. Наступнай ноччу Гіл хоча падзяліцца з Інэс сваім досведам падарожжаў у часе. Аднак, яна кідае жаніха да таго, як гадзіннік праб’е поўнач. Калі гэта адбываецца, за Гілам вяртаецца той жа аўтамабіль, дзе яго сустракае Хемінгуэй. Наступныя дні Гіл сустракаецца з выбітнымі людзьмі Парыжу 1920-х гадоў. Гертруда Стайн высока ацэньвае ягоны раман, пасля таго, як Гіл крыху змяняе яго пад уплывам апошніх дзён. Акрамя таго, Гіл сустракае Адрыяну (Марыён Каціяр), да якой у яго прачынаюцца пачуцці, што вельмі бянтэжыць героя, бо ён ужо мае нявесту ў 2010 годзе. У сучаснасці ж бацька Інэс вельмі заклапочаны знікненнямі жаніха сваёй дачкі, таму наймае дэтэктыва, каб той выявіў, чым займаецца Гіл у Парыжы.

У адзін з дзён Гіл, Інэс і яе бацькі выпраўляюцца на Мон-Сен-Мішэль, дзе пісьменьнік сустракае Габрыэль (Леа Сейду[en]), гандлярку антыкварыятам і прыхільніцу страчанага пакалення. Ён купляе ў яе грамафонную пласцінку Коўла Портэра, а потым знаходзіць у кніжным кіёску дзённік Адрыяны з 1920-х гадоў, дзе прачытвае, што яна была закаханая ў яго. Прачытаўшы, што яна марыла атрымаць у падарунак завушніцы, а потым заняцца з ім каханнем, Гіл спрабуе выкрасці пару завушніц Інэс, каб аддаць іх Адрыяне, але яму замінае ранняе вяртаньне Інэс у нумар гатэлю. Тады Гіл купляе новыя завушніцы Адрыяне ў краме. Вярнуўшыся ў мінулае, ён знаходзіць яе на вечарыне і ўручае ёй падарунак. Пакуль яна апранае ўпрыгожванне, па вуліцы праходзіць конная брычка, і багата апранутая пара ў экіпажы запрашае Гіла і Адрыяну пакатацца. Карэта перавозіць пасажыраў у Прыгожую эпоху, эпоху, якую Адрыяна лічыць залатым векам Парыжа. Гіл і Адрыяна выпраўляюцца спачатку ў рэстаран Максім, а потым у Мулен Руж, дзе сустракаюцца з Анры дэ Тулуз-Латрэкам (Венсан Менжу Картэ), Полем Гагенам (Аліўе Рабурдэн) і Эдгарам Дэга (Франсуа Растэн). Гіл пытаецца ў іх, што яны лічаць найлепшай эпохай, і ўсе трое згодныя, што гэта была эпоха Адраджэння. Адрыяна прапануе сябру застацца ў Пекнай эпосе, аднак ён заўважае, што розныя людзі прагнуць рознага залатога веку, і разумее, што, не зважаючы на прывабнасць настальгіі, толькі сучаснасць чалавека ёсць самым прывабным часам. Адрыяна, аднак, вырашае застацца ў 1890-х гадах, і яны расстаюцца.

Гіл вяртаецца ў 2010 год і расстаецца са сваёй нявестай Інэс, бо яна не хоча заставацца ў Парыжы назаўсёды. Ідучы каля Сены апоўначы, Гіл натрапляе на Габрыэль, ён прапануе правесці яе дадому. Пачынаецца дождж і высвятляецца, што яны абодва любяць шпацыраваць па Парыжы ў дождж.

Акцёрскі склад правіць

   Оўэн Уілсан   –   Гіл Пендэр
   Рэйчэл Мак-Адамс   –   Інэс
   Марыён Каціяр   –   Адрыяна
   Том Хідлстан[en]   –   Фрэнсіс Скот Фіцджэральд
   Элісан Піл[en]   –   Зельда Фіцджэральд[en]
   Коры Стол[en]   –   Эрнэст Хемінгуэй
   Эдрыен Броўдзі   –   Сальвадор Далі
   Кэці Бэйтс   –   Гертруда Стайн
   Майкл Шын[en]   –   Пол Бэйтс
   Ніна Арыянда[en]   –   Кэрал Бэйтс
   Карла Бруні   –   гід
   Курт Фулер[en]   –   Джон, бацька Інэс
   Мімі Кенэдзі[en]   –   Хелен, маці Інэс
   Леа Сейду[en]   –   прадаўшчыца Габрыэль

Вытворчасць правіць

Здымкі правіць

Здымкі фільма адбываліся ў Францыя ў ліпені—жніўні 2011 года[13]. Аператарам карціны выступіў Дарыус Хонджы[en].

Выхад і прызнанне правіць

 
Оўэн Уілсан (злева) і Вудзі Ален (справа) на Канскім кінафестывалі 2011 года.

Пракат і зборы правіць

Прэм’ера фільма адбылася 11 мая 2011 года на Канскім кінафестывалі. Адначасова з гэтым фільм выйшаў у шырокі пракат у Францыі[14].

Рэйтынгі правіць

Агрэгатар крытычных аглядаў «Metacritic» дае фільму ўсярэдненую ацэнку ў 81 бал са 100 на аснове 40 рэцэнзій прафесійных крытыкаў. Карыстальніцкі рэйтынг на гэтым рэсурсе складае 8.1/10[15]. Паводле дадзеных іншага папулярнага агрэгатара крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» сярод 224 рэцэнзентаў 208 далі станоўчую ацэнку фільму, што складае 93 %. Глядацкі рэйтынг кінастужкі склаў 83 % на аснове больш чым 50 тысяч галасоў[16]. Абагуленае меркаванне крытыкаў сфармулявана наступным чынам:

  Не будучы здольнай пахваліцца глыбінёй класічных фільмаў свайго аўтара, салодка-сентыментальная «Поўнач у Парыжы» тым не менш дастаткова смешная і абаяльная, каб задаволіць паклоннікаў Вудзі Алена.[16]  

Глядацкія ацэнкі на іншых папулярных сайтах, прысвечаных кіно: 4/5 на сайце «AllMovie»[17], 3.7/5 на сайце «AlloCiné»[18], 7.3/10 на сайце «FilmAffinity»[19], 7.7/10 на сайце «IMDb»[12], 7.7/10 на сайце «КиноПоиск»[20].

Узнагароды правіць

Паводле дадзеных сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 26 кінаўзнагародамі і яшчэ 103 намінацыямі[21].

Зноскі правіць

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 19 жніўня 2016.
  2. http://www.nytimes.com/2011/05/20/movies/midnight-in-paris-by-woody-allen-with-owen-wilson-review.html Праверана 26 мая 2016.
  3. http://www.nytimes.com/2011/05/20/movies/midnight-in-paris-by-woody-allen-with-owen-wilson-review.html?ref=movies Праверана 26 мая 2016.
  4. http://www.tasteofcinema.com/2015/20-great-magical-realism-movies-that-are-worth-your-time/2/ Праверана 30 лістапада 2020.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м http://www.bbfc.co.uk/releases/midnight-paris-2011-2 Праверана 26 мая 2016.
  6. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у http://www.filmaffinity.com/es/film567174.html Праверана 26 мая 2016.
  7. а б http://www.sinemalar.com/film/83283/pariste-gece-yarisi Праверана 26 мая 2016.
  8. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у http://www.imdb.com/title/tt1605783/fullcredits Праверана 26 мая 2016.
  9. а б в г д е ё ж з і к л м Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  10. а б The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 22 жніўня 2020.
  11. а б BFI Film & TV Database Праверана 22 жніўня 2020.
  12. а б Midnight in Paris (2011) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 студзеня 2022.
  13. Midnight in Paris — Filming & Production (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 студзеня 2022.
  14. Midnight in Paris — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 студзеня 2022.
  15. Midnight in Paris (англ.). Сайт «Metacritic». Праверана 6 студзеня 2022.
  16. а б Midnight in Paris (англ.). Сайт «Rotten Tomatoes». Праверана 6 студзеня 2022.
  17. Midnight in Paris (2011) (англ.). Сайт «AllMovie». Праверана 6 студзеня 2022.
  18. Minuit à Paris (фр.). Сайт «AlloCiné». Праверана 6 студзеня 2022.
  19. Midnight in Paris (ісп.). Сайт «FilmAffinity». Праверана 6 студзеня 2022.
  20. Полночь в Париже (2011) (руск.). Сайт «КиноПоиск». Праверана 6 студзеня 2022.
  21. Midnight in Paris — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 студзеня 2022.

Спасылкі правіць