Праведнікі сусвету Беларусі

Алея Праведнікаў сусвету ў Мінску

Праведнікі сусвету Беларусі, Праведнікі свету ў Беларусі — неяўрэі, якія ратавалі яўрэяў падчас Галакоста ў Беларусі, рызыкуючы пры гэтым уласнай жыццём, і каму гэта званне прысвоена ізраільскім інстытутам «Яд ва-Шэм». Па дадзеных «Яд ва-Шэм», у Беларусі на 1 студзеня 2010 года гэта званне прысвоена 608 асобам; ва ўсім свеце падобнае званне прысвоена 23226 чалавекам.

Беларусь займае 8 месца ў свеце па ліку Праведнікаў свету пасля Польшчы, Галандыі, Францыі, Украіны, Бельгіі, Літвы і Венгрыі.

У ходзе Халакоста ў Беларусі загінула больш за 800 тысяч яўрэяў. Выжыла каля 30 тысяч. Многія з іх выжылі дзякуючы Праведнікам свету.

Мноства з тых, хто дапамагаў яўрэям, былі забітыя нацыстамі. Так, летам 1943 года падчас аперацыі «Герман» па блакадзе партызан у Налібоцкай пушчы за ўкрывальніцтва 30 яўрэяў, якія збеглі з мінскага гета, немцы спалілі в. Скірмантава разам з яе жыхарамі.

Першымі званне Праведнікаў свету ў Беларусі атрымала ў 1965 годзе сям'я Станько — Андрэй і Наталля, за выратаванне сям'і Казінец. Пасля разрыву дыпламатычных адносін паміж СССР і Ізраілем ў 1967 годзе прысваенне званняў Праведнікаў свету ў Беларусі было прыпыненае. З-за асцярог за ўласную бяспеку людзі хавалі сваё дачыненне да выратавання яўрэяў. Прысваенне званняў аднавілася ў 1979 годзе і працягваецца да сённяшняга дня. У перыяд з 2007 па 2010 год прызнана 32 новых праведнікаў.

У СецівеПравіць