Праводка (бухгалтэрыя)
Праводка (бухгалтарская праводка, кантыроўка) — запіс у папяровым рэгістры ці ў камп'ютарнай базе дадзеных пра змену стану ўліковых аб'ектаў. Звычайна складаецца з апісання дэбетовага і крэдытовага аб'екта ўліку, а таксама лікавых характарыстык змены, напрыклад, колькасці і кошту[1]. Спосаб рэгістрацыі гаспадарчых аперацый адначасова на двух розных, але эканамічна ўзаемазвязаных рахунках бухгалтарскага ўліку ў роўных сумах[2] (гл. двайны запіс).
Аб'ект уліку звычайна апісваецца такімі параметрамі, як бухгалтарскі рахунак, на якім вядзецца ўлік аб'екта і больш падрабязнымі (аналітычнымі) ідэнтыфікатарамі, такімі, як найменне тавару ці контрагента.
У выпадку змены стану ўласнага балансу прадпрыемствы выкарыстоўваецца ўказанне і на дэбетаваны аб'ект, і на крэдытаваны, гэта значыць выконваецца прынцып «двайнога запісу», які дазваляе захоўваць роўнасць актыву і пасіву балансу. Калі неабходна часова ўлічыць сродкі, якія ўлічваюцца ў балансе іншага прадпрыемства, ці яшчэ па нейкіх прычынах не ўлічваюцца на ўласным балансе прадпрыемства, то робяць праводку з указаннем толькі аднаго аб'екта ўліку. Пры гэтым карыстаюцца адмысловымі «забалансавымі» бухгалтарскімі рахункамі[2].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Райзберг Б.А., Лозовский Л.Ш., Стародубцева Е.Б. Бухгалтерская проводка. — 5-е изд. — М.: ИНФРА-М, 2006. — 495 с. — ISBN 5-86225-758-6.. Архівавана 30 мая 2011.
- ↑ а б Двойная запись и бухгалтерская проводка — Бизнес… Бизнес в массы!