Грасета (правінцыя)
правінцыя ў рэгіёне Таскана, Італія
(Пасля перасылкі з Правінцыя Грасета)
Грасета (італ.: Provincia di Grosseto) — правінцыя ў Італіі, знаходзіцца на поўдні рэгіёна Таскана. З’яўляецца адной з найбуйнейшых правінцый рэгіёна. Насельніцтва правінцыі — 221 тыс. чалавек. Па шчыльнасці насельніцтва правінцыя з’яўляецца адной з самых незаселеных на ўсёй тэрыторыі Італіі. Правінцыя кіруе 28 муніцыпалітэтамі, уключаючы цэнтральны горад Грасета, у цэнтры якога ў палацы Альдабрандэскі, таксама вядомым як Палац Правінцыі, праходзяць сходы членаў правінцыі. Грасета размяшчаецца на тэрыторыі ў 4500 км². Тэрыторыя пераважна ўзгорыстая, аднак у правінцыі ёсць і раўнінныя тэрыторыі, і раёны з марскім кліматам, і некалькі багністых мясцовасцяў.
Грасета | |
---|---|
Краіна | Італія |
Уваходзіць у | Таскана |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Глава | Леанарда Марас[d] |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 |
Код ISO 3166-2 | IT-GR |
Тэлефонны код | 0564 і 0566 |
Паштовыя індэксы | 58100 і 58010–58055 |
Код аўтам. нумароў | GR |
Афіцыйны сайт | |
![]() |