Місьёнес (правінцыя)

правінцыя ў Аргенціне
(Пасля перасылкі з Правінцыя Місьёнес)

Місьёнес (ісп.: Misiones) — правінцыя ў паўночна-ўсходняй частцы Аргенціны, у Аргенцінскай Месапатаміі, на мяжы з Парагваем і Бразіліяй. На поўдні мяжуе з правінцыяй Карыентэс.

Місьёнес
Misiones
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна Сцяг Аргенціны Аргенціна
Статус правінцыя
Уваходзіць у
Уключае 17 дэпартаментаў
Адміністрацыйны цэнтр Пасадас
Дата ўтварэння 10 снежня 1953
Афіцыйная мова іспанскі
Насельніцтва (2001) 965 544
Шчыльнасць 32,4 чал./км²
Плошча 29 801 км²
(1,07 %, 21-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
190 м
Місьёнес на карце
Часавы пояс −3
Код ISO 3166-2 AR-N
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Правінцыя была названая ў гонар місій езуітаў, якія знаходзіліся ў рэгіёне. З 15 місій у Аргенціне 11 размяшчаліся ў Місьёнес, чатыры з іх былі ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: Сан-Ігнасіа-Міні, Нуэстра-Сеньёра-дэ-Санта-Ана, Нуэстра-Сеньёра-дэ-Ларэта, Санта-Марыя-ла-Маёр.

Галоўнай славутасцю правінцыі з'яўляюцца вадаспады Ігуасу на поўначы правінцыі, на мяжы з бразільскім штатам Парана. Вадаспады Ігуасу таксама ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 1984 года.

У Місьёнес знаходзяцца рэшткі аднаго з апошніх ўнутрыатлантычных дажджавых лясоў.

Спасылкі правіць