Правіянцкія склады (Ніжні Тагіл)

Дзямідаўскія правіянцкія склады — комплекс будынкаў пабудовы сярэдзіны XVIII стагоддзя ў гістарычным цэнтры горада Ніжняга Тагіла (Свярдлоўская вобласць, Расія). Комплекс складаецца з двух звонку падобных будынкаў: Верхняга правіянцкага і Ніжняга правіянцкага складоў. Абодва будынкі пабудаваны ў папулярным тады архітэктурным стылі Пятроўскае барока. Будынак Верхняга правіянцкага склада знаходзяцца на праспекце Леніна, 1а; будынак Ніжняга правіянцкага склада знаходзіцца па вуліцы Уральскай, 2а. Абодва будынкі знаходзяцца паміж двума найбуйнейшымі музеямі горада — Гісторыка-краязнаўчым і Выяўленчых мастацтваў. Найстарэйшыя будынкі горада.

Правіянцкія склады
Дзямідаўскія правіянцкія склады
руск.: Демидовские провиантские склады
Правіянцкія склады і выстаўка даўнейшага абсталявання пад голым небам
Правіянцкія склады і выстаўка даўнейшага абсталявання пад голым небам
57°54′22″ пн. ш. 59°57′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Рускі стыль і Пятроўскае барока
Першае згадванне 1743 год
Будаўніцтва 1726[1]1730[2]/1750[3]
Сайт historyntagil.ru/9_16.htm
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Склады былі пабудаваны па ўказанні Акінфа Дзямідава для захоўвання запасаў правіянту для тагільскіх заводаў у пачатку XVIII стагоддзя. Будынак Верхняга склада быў закладзены ў 1726 годзе і скончаны ў 1730-м; Ніжні склад быў пабудаваны ў 1750 годзе. У наш час будынкі ў якасці музеяў Ніжнетагільскага музея-запаведніка «Горназаводскі Урал».

Верхні правіянцкі склад правіць

 
Верхні правіянцкі склад

Будынак Верхняга склада аднапавярховы, пабудаваны з цэглы, мае круглыя вокны-ілюмінатары, руставаныя «церамныя» калоны і куты, высокую чатырохсхільны (чатырохкантовы) дах «на галандскі манір» з вокнамі-мансардамі. Дах з двух бакоў пераходзіць у паветкі, якія абапіраюцца на два шэрагі цагляных калон па абодва бакі будынка. Сцены і калоны складзены з чырвонай цэглы з белымі палосамі на выступах. Усярэдзіне ў якасці перакрыццяў скарыстаны драўляныя бэлькі і драўляныя апорныя слупы. Дзверы і рашоткі на вокнах даўнейшыя каваныя. Пад будынкам Верхняга склада ёсць сутарэннае памяшканне. У 2005 годзе склад быў цалкам адрэстаўраваны, улучаючы і інтэр'ер. Цяпер у будынку размяшчаецца Музей прыроды і аховы навакольнага асяроддзя.

Ніжні правіянцкі склад правіць

 
Ніжні правіянцкі склад

Ніжні правіянцкі склад размешчаны бліжэй да Тагільскай сажалцы, таму знаходзіцца значна ніжэй Верхняга. Будынак двухпавярховы, першы паверх размешчаны ніжэй узроўню ходніка, да ўваходу з паркоўкі ўніз вядуць старыя ўсходы. Ніжні склад па сваёй архітэктуры вельмі падобны на Верхні: ён таксама пабудаваны з цэглы, з галоўнага фасада мае шэраг руставаных цагляных калон, на абодвух паверхах вокны-ілюмінатары, дах, таксама, як і ў Верхняга, чатырохсхільны, з галоўнага фасада пераходзіць у паветку, якую падтрымліваюць калоны. Сцены і калоны маюць шаравата-бэжавы колер. З боку Гісторыка-краязнаўчага музея ў нізіне, каля склада размяшчаецца экспазіцыя горназаводскага абсталявання пад адкрытым небам. У будынку Ніжняга склада цяпер размешчаны музей «Фондасховішча».

Зноскі

Спасылкі правіць