Праграміст — спецыяліст, які займаецца напісаннем праграм.

Дзяўчына-праграміст піша Java код
Праграмісты Google у Іспаніі

Гісторыя правіць

Узнікненне праграмавання як роду заняткаў, і, асабліва, як прафесійнай дзейнасці, цяжка датаваць адназначна.

Першым аналагам праграмаванай прылады была музычная скрынка і катрынка. Праграма запісвалася на круцільны вал, той жа прынцып двайковай сістэмы як і на перфакартцы: гук прайграваўся выступам на вале, «кулачком». Калі няма выступу — няма гуку. Акрамя таго, катрынка прадугледжвала змену праграм і мела 6-8 запраграмаваных мелодый.

Першай праграмавальнай прыладай прынята лічыць жакардавы ткацкі станок, створаны ў 1804 годзе Жозэфам Мары Жакарам, які здзейсніў рэвалюцыю ў ткацкай прамысловасці, даўшы магчымасць праграмаваць ўзоры на тканіне пры дапамозе перфакартак.

Першую праграмаваную вылічальную прыладу, аналітычную машыну, распрацаваў Чарлз Бэбідж (але не змог яе пабудаваць). 19 ліпеня 1843 года графіня Ада Аўгуста Лаўлейс, дачка вялікага англійскага паэта Джорджа Байрана, як прынята лічыць, напісала першую ў гісторыі чалавецтва праграму для Аналітычнай машыны. Гэтая праграма рашала ўраўненне Бэрнулі, якое выказвае закон захавання энергіі рухомай вадкасці.

У сваёй першай і адзінай навуковай рабоце Ада Лаўлейс разгледзела вялікую колькасць пытанняў. Шэраг выказаных ёю агульных палажэнняў (прынцып эканоміі працоўных ячэек памяці, сувязь рэкурэнтных формул з цыклічнымі працэсамі вылічэнняў) захавалі сваё прынцыповае значэнне і для сучаснага праграмавання. У матэрыялах Бэбіджа і каментарыях Лаўлейс намечаны такія паняцці, як падпраграма і бібліятэка падпраграм, мадыфікацыя каманд і індэксны рэгістр, якія сталі ўжывацца толькі ў 1950-х гадах.

Аднак ні адна з праграм, напісаных Адай Лаўлейс, ніколі так і не была запушчана.

Аду Аўгусту, графіню Лаўлейс, прынята лічыць ганаровым першым праграмістам (хоць, вядома, напісанне адной праграмы па сучасных мерках не можа лічыцца родам заняткаў або прафесійнай дзейнасцю). Гісторыя захавала яе імя ў назве ўніверсальнай мовы праграмавання «Ада».

Першы дзейны праграмаваны камп’ютар (1941), першыя праграмы для яго, а таксама (з пэўнымі агаворкамі) першую мову праграмавання высокага ўзроўню «Планкалкюль» стварыў нямецкі інжынер Конрад Цузэ.

Імёны людзей, якія упершыню пачалі прафесійна выконваць працу па праграмаванні (у адрыве ад наладкі апаратуры камп'ютара), гісторыя не захавала, бо спачатку праграмаванне разглядалася як другарадная наладачныя аперацыя.

Месца праграмавання ў грамадстве правіць

Праграмаванне, як род заняткаў, можа з’яўляцца асноўнай прафесійнай дзейнасцю спецыяліста, альбо выкарыстоўвацца ў якасці дапаможнай дзейнасці для вырашэння іншых прафесійных задач, альбо ж выкарыстоўвацца ў непрафесійнай сферы (як інструмент вырашэння задач або дзеля атрымання задавальнення ад працэсу праграмавання). Тэрмін «праграміст» не абавязкова мае на ўвазе прафесійную адукацыю або прафесійную дзейнасць.

Самаадукацыя правіць

У сувязі са значным распаўсюджаннем у сучасным грамадстве вылічальнай тэхнікі і, адпаведна, праграмавання як роду дзейнасці, у цяперашні час патрэба ў прафесійных праграмістах у развітых краінах і краінах трэцяга свету значна пераўзыходзіць магчымасці вышэйшай адукацыі па падрыхтоўцы на адпаведных спецыяльнасцях, пры гэтым кваліфікацыйныя патрабаванні, якія прад'яўляюцца ў бізнесе, у большасці выпадкаў значна вузейшыя, чым падрыхтоўка па спецыяльнасці ў ВНУ. У сувязі з гэтым, вельмі шырока распаўсюджана самаадукацыя праграмістаў і прафесійная дзейнасць у галіне праграмавання без атрымання фармальнай адукацыі па адпаведнай спецыяльнасці, а спецыялістам, якія атрымалі праграмісцкія спецыяльнасці, трэба пастаянна ўдасканальваць свае веды і ўменні і аператыўна асвойваць новыя тэхналогіі.

Словаўжыванне правіць

Як паказана вышэй, з пункту гледжання карэктнай тэрміналогіі чалавек можа мець (напрыклад) род заняткаў «праграміст», кваліфікацыю «інжынер-праграміст», спецыяльнасць «праграмнае забеспячэнне вылічальнай тэхнікі і аўтаматызаваных сістэм» і пасаду «вядучы спецыяліст». У гутарцы, аднак, слова «праграміст» нярэдка ўжываецца ў дачыненні да ўсіх гэтых паняццяў.

Памылкова праграмістамі часам называюць сістэмных адміністратараў і іншых спецыялістаў ІТ.

Літаратура правіць

  • Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. ISBN 978-985-6742-83-8