Праект веку

«Праект веку» (ісп.: La obra del siglo) — мастацкі фільм 2015 года рэжысёра Карласа Мачада Кінтэлы[en][1].

Праект векуM:
Рэжысёр
Краіна
Год 27 студзеня 2015
IMDb ID 4333136

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 22-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2].

СюжэтПравіць

Калісьці «атамны» горад сімвалізаваў амбіцыйныя планы Савецкага Саюза па пабудове атамнай электрастанцыі на Кубе. Пасля распаду СССР «праект веку» цалкам замарожаны. Пра яго былыя надзеі напамінаюць толькі купалы недабудаваных рэактараў. З жыццём «прывіднага» горада злучаны неўладкаваныя лёсы трох герояў — бацькі, сына і ўнука. У адрозненне ад іх хатняга гадаванца — акварыўмнай рыбкі Бэнджаміна — мужчыны яшчэ не навучыліся «дыхаць пад вадой» і спраўляцца з адзінотай. У адсутнасць жанчын ім няпроста ўжывацца разам пад адным дахам у горадзе, якому некалі прадказвалі вялікую будучыню[2].

УзнагародыПравіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 7 кінаўзнагародамі і яшчэ 4 намінацыямі[3].

ЗноскіПравіць

  1. La obra del siglo (2015) — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 лютага 2022.
  2. а б Праект веку . Сайт кінафестывалю «Лістапад». Праверана 18 лютага 2022.
  3. La obra del siglo — Awards (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 18 лютага 2022.

СпасылкіПравіць