Праект рэформы беларускага правапісу 1930 года

Праект рэформы беларускага правапісу 1930 года быў створаны Правапіснай камісіяй пад кіраўніцтвам С. Некрашэвіча, у мэтах выканання пастаноў Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926). Праект быў агучаны ў 1930 годзе, і быў вынікам працы камісіі[1] на працягу перыяду з 7 снежня 1927 па 7 красавіка 1929 года. Праект уключаў як цалкам новыя правілы, так і старыя правілы, як у змененай, так і ў нязмененай форме. Змененыя правілы былі вынікамі працы Камісіі або пастановамі Канферэнцыі, пацверджанымі Камісіяй.

Адметнасці правіць

У канчатковай карэктуры праекту было скасавана пісанне «ь» («мяккі знак») між «падвойных зычных» і пасля «з-с», «дз-ц» перад мяккімі зычнымі.

Быў скасаваны пераход «е» ў «я» пры пісанні асобных «не» і «без»[2].

Ацэнкі правіць

Камісія адзначала, што дасягнуць канчатковага развязання пытання ненаціскнога «Е»/«Э» не ўдалося. Шэраг пастаноў Камісіі праходзіў нязначнай большасцю галасоў, і нязгодныя мелі намер апеляваць да вышэйшых органаў улады.

Але праект наогул не быў ажыццёўлены з-за рэпрэсій 1929—1930 гг. супраць «нацдэмаў», да якіх былі залічаны многія члены камісіі. Аднак, частка прадугледжаных у ім змяненняў была пазней уведзена ў першы і другі праекты рэформы 1933 г., і ў беларускі правапіс 1934 г.

Зноскі

  1. Пры стварэнні Камісіі (1 кастрычніка 1927) ставіліся наступныя задачы: лічыць пастановы Беларускай акадэмічнай канферэнцыі (1926) неабавязковым, але аўтарытэтным матэрыялам; спрасціць граматыку Тарашкевіча ў складаных або няясных месцах, дапоўніць яе ў месцах недастатковай распрацаванасці, напрыклад, правапісу замежных слоў, разам са стварэннем новых правілаў (правапіс імёнаў і геаграфічных назваў).
  2. Працы акадэмічнае конфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 г.

Літаратура правіць

  • Даклад правапіснай камісіі // Некрашэвіч. Выбраныя творы. 2004.