Пражскі грош (чэшск.: Pražský groš, польск.: Grosz praski, лац.: Grossi pragenses, ням.: Prager Groschen) — чэшская срэбраная манета. Уведзена каралём Вацлавам II у 1300 г. Чаканілася да 1547 г.

Пражскі грош, аверс.
Пражскі грош, рэверс.

Пражскі грош важыў 3,78 грам. Напачатку ўтрымліваў 3,527 г. чыстага срэбра, праз сто гадоў ужо толькі каля 2 г а да XVI ст. толькі 1,255 г.

На аверсе змяшчалася карона і надпіс на лацінскай мове: «DEI GRATIA REX BOEMIE». На рэверсе змяшчаўся леў на задніх лапах, які быў акружаны надпісам: «GROSSI PRAGENSIS».

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць