Пражскі маніфест (эсперанта)

(Пасля перасылкі з Пражскі маніфест, эсперанта)

Пражскі маніфест, эсперанта ( па эсп. - Manifesto de Prago гэта дэкларацыя руха за міжнародную мову эсперанта, прадстаўленая падчас LXXXI Сусветнага Кангрэса эсперанцістаў у 1996 годзе у Празе.

Уводзіны правіць

У пачатку Пражскага маніфестападпісаўшыя яго:

  • звяртаюцца да ўсіх урадаў, міжнародных арганізацый, усіх людзей добрай волі;
  • абвяшчаюць аб сааёй рашымасці і далей дзейнічаць у адпаведнасці з выкладенымі ніжэй мэтамі;
  • прапануюць кожнай араганізацыі і кожнаму чалавеку далучыцца да сваёй дзейнасці.

Далей яны ўказваюць на не страчаную больш за стагоддзе існавання мовы актуальнасць і значэнне эсперанта для сучаснага грамадства

Склад маніфеста правіць

Маніфест утрымлівае семь прынцыпаў руха эсперантыстаў, якія лічацца «асновапалагаючымі для справядлівага і эфектыўнага наладжвання міжнародных моўных зносін». Яны спрыяюць вырашэнню сучасных моўных праблем, звяртаючы асблівую ўвагу на моўную дэмакратыю і захаванне моўнай разнастайнасці.

Пражскі маніфест 1996 года
Моўная праблема Вырашэнне яе пры дапамозе эсперанта
1. Дэмакратычнасць
Сістэма зносін, якая даепастаянныя прывілегіі адным, але патрабуе ад іншых гады намаганняў для набыцця меньшых магчымасцяў, недэмакратычна ў сваёй аснове. Эсперанта значна пераўзыходзіць усіх сваіх канкурэнтаў у сферы раўнапраўных міжнародных моўных зносін.
2. Наднацыянальная адукацыя
Кожная нацыянальная мова прывязаная да пэўнай культуры і народу (народам). Вывучэнне эсперанта дае веды аб свеце без межаў, у якім кожная краіна ўяўляецца родным домам.
3. Педагагічная эфектыўнасць
Толькі невялікі працэнт з вывучаючых замежную мову авалодвае ёй. Поўнае авалодванне эсперанта магчыма нават пры самастойным вывучэнні.
4. Шматмоўе
Грамадства эсперантыстаў з'яўляецца адным з нешматлікіх сусветных грамадставў, усе члены якога без выключэння двухмоўны ці шматмоўны.
5. Моўныя правы
Нераўнапраўнае распаўсюджванне ўлады паміж мовамі - крыніца пастаяннага моўнага ціску і непасрэлнагамоўнага прыгнёту для большасці насельніцтва планеты. У асяроддзі эсперантыстаў, дзякуючы ўзаемнаму імкненню да кампрамісу, ствараецца прэцэдэнт для развіцця і вывучэння альтэрнатыўных спосабаў пераадолення моўнай няроўнасці і вырашэння моўных канфліктаў.
6. Разнамоўе
Урады розных краін схільны разглядаць разнамоўе як перашкоду зносінам і развіццю. Для грамадства эсперантыстаў разнамоўе з'яўляецаа пастаяннай і неад'емнай крыніцай багацця.
7. Асвабаджэнне чалавека
Кожная з моў вызваляе і знявольвае ваіх носьбітаў, даючы ім магчымасць мець зносіны паміж сабой і шкодзячы зносінам з іншамоўнымі. Эсперанта з'яўляецца праектам, які дазваляе кожнаму прыняць асабісты ўдзел у чалавечым грамадстве, заховаючы моцныя сувязі са сваімі культурнымі і моўнымі каранямі, але не абмяжоўваючыся імі.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць