Карлаў мост

(Пасля перасылкі з Пражскі мост)

Карлаў мост (чэшск.: Karlův most) — найстарэйшы пражскі мост, які быў пабудаваны каралём Карлам IV (1346—1378). Аўтарам праекта з'яўляецца майстар Ота. Стагоддзямі быў найважнейшай камунікацыяй, якая звязвала правабярэжную і левабярэжную часткі горада цераз раку Влтаву. Таксама з'яўляецца чацвёртым па старажытнасці каменным мостам у Чэхіі.

Карлаў мост
Карлаў мост

Карлаў мост быў пабудаваны на месцы папярэдняга Юдыфінінага моста, які быў разбураны ў 1342 г. Будаўніцтва новага моста пачалося ў 1357 г., пад заступніцтвам Карла IV, і канчаткова скончылася ў 1402 г. Да 1841 г. з'яўляўся адзіным мастом над Влтавай.

Афіцыйна завецца Карлаў мост з 1870 г., да гэтага існаваў пад назвай Пражскі мост або Каменны мост.

Працягласць моста складае 516 метраў у даўжыню і каля 10 метраў у шырыню, мае тры вежы, дзве з якіх знаходзяцца ў Старым горадзе. Упрыгожаны 30 статуямі, пастаўленымі на мост на пачатку 1700 г., большасць з статуй выраблена ў стылі барока.

Ноччу Карлаў мост — гэта спакойнае месца, але з прыходам дня яно становіцца вельмі ажыўленым з шэрагам мастакоў, гандляроў і турыстаў.

Статуі правіць

На мосце знаходзіцца 30 статуй выкананых, у асноўным, у гатычным стылі. Большасць статуй была ўзведзена ў 1683 г. і 1714 г. Статуі адлюстроўваюць святых і заступнікаў таго часу. Статуі выканалі вялікія багемскія скульптары: М. Браун, Я. Брокаф і яго сыны Юзаф і Фердынанд.

У пачатку 1965 г. усё статуі заменены копіямі, а арыгіналы былі перавезены ў Нацыянальны музей Чэхіі.

Мост у сучаснай культуры правіць

Музычны кліп «Never Tear Us Apart» ад INXS быў запісаны на Карлавым мосце. Частка музычнага відэа «Numbe» ад гурта Linkin Park таксама здымалася на Карлавым мосце. Таксама мост з'яўляецца ў такіх фільмах як «Mission:Impossible» і «XXX» і інш. У беларускай паэзіі Карлаваму мосту прысвечаны верш В. І. Болбаса «На Карлавым мосьце музы́ка іграе на шклянках...»[1].

Зноскі

  1. Палац: літаратурны альманах. Гомель. № 1, 2013 / укл. А. Бароўскі, Г. Лапацін. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — С. 180. — ISBN 978-985-7089-29-1.

Спасылкі правіць