Адкрыць галоўнае меню

ГісторыяПравіць

Упершыню Празарокі згадваюцца ў пач. XVI ст. як маёнтак вялікіх князёў. У 1523 вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў Івану Корсаку тутэйшых панцырных сялян. Ад часу свайго заснавання паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводства.

 
Прадстаўнікі Празарокаў на «Дажынках» у Глыбокім, 1934

Існуюць звесткі, што Празарокі знаходзіліся ва ўладанні архібіскупа полацкага Іасафата Кунцэвіча (да 1609). Потым яны перайшлі да Яна Рагозы і яго жонкі Яўхіміі Маславай, па смерці якіх у 1616 мясціну падзялілі іх сыны Яраш і Дзмітры. У 1629 Празарокамі валодаў Базыль Туковіч, які пакінуў іх сваёй жонцы Соф’і. У 1664 Стэфан Туковіч перадаў у заклад, а праз 2 гады прадаў Празарокі Юстыніяну Шчыту. У 1698 (паводле іншых звестак, у 1677) падкаморы полацкі Юстын Шчыт запрасіў сюды манахаў-францысканцаў, збудаваў драўляны касцёл Раства Багародзіцы, абноўлены ў 1721 Паўлам Юзэфам Корсакам, харунжым смаленскім. У 1797 пры касцёле заснаваны кляштар францысканцаў з амбарам і гумном. Кляштар закрыты ў 1832—1834 гг. У 1710 чашнік Крыштаф Шчыт пакінуў Празарокі сваёй жонцы Ганне з Завішаў. Каля 1750 мястэчка належала генералу Крыштафу Шчыту, па смерці якога яно перайшло да Храпавіцкіх.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Празарокі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 Віленскай губерні. У 18481885 мястэчка належала барону Аркадзю Кройцу. Станам на 1866 тут было 14 двароў. 3 1856 працавала школа, дзе было 48 вучняў. Ад пажару 14 жніўня 1892 згарэла частка мястэчка, касцёл і касцёльныя пабудовы. Новы касцёл Маці Божай збудавалі ў кастрычніку 1907, царкву Святых Апосталаў Пятра і Паўла — у 1909, таксама існавала сінагога (не захавалася). На 1902 працавалі валасная ўправа, пошта, земскі начальнік, судовы следчы, лекарскі ўчастак. Кожны панядзелак праводзіліся кірмашы.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Празарокі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 Празарокі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1992 тут было 255 двароў, на 2007 — 225 гаспадарак.

НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

У Празароках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, адбулаторыя, клуб, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыяПравіць

ГалерэяПравіць

Вядомыя выхадцыПравіць

Зноскі

  1. Prozoroki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 68.
  2. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  3. Язэп Бунто. Празарокі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 560.
  4. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага раёна / Гал. рэд. Б. І. Сачанка і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995. С. 443.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць