Празароцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Празаро́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Празарокі.

Празароцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Глыбоцкі раён
Уключае 34 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Празарокі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 785
Празароцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мёрскага раёна, з 12 лютага 1965 года — Глыбоцкага раёна. 19 мая 1972 года ў склад сельсавета з Зябкаўскага сельсавета перададзены 26 населеных пунктаў (вёскі Ананічы, Багушэвічы, Барсукі, Замхава, Ласі, Лісіцы-I, Сахнавічы, Шчаўкуны і хутары Бабічы, Зароўе, Іосіфаўшчына, Курачына, Кучыншчына, Лапезы, Ластавікі, Лісіцы-II, Мазурава-I, Мазурава-II, Міцькі, Павіншчына, Пруднікава, Рамашкі-I, Рамашкі-II, Рослева, Станулева, Угрова)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 73 населеныя пункты[2]. 28 сакавіка 2011 года скасаваны вёска Барткова і хутар Ластавікі[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1061 чалавек[4], з іх 94,4 % — беларусы, 2,4 % — палякі, 2,0 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 785 чалавек[6].

Крыніцы правіць

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 мая 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 44. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Глубокского районного Совета депутатов от 28 марта 2011 г. № 55 Об упразднении сельских населенных пунктов Архівавана 5 жніўня 2016.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.