Праламленне
змена напрамку хваль на мяжы падзелу асяроддзяў
Праламленне, рэфракцыя — з'ява змены напрамку светлавога промня або іншых хваль, якая ўзнікае на мяжы падзелу двух празрыстых, пранікальных для гэтых хваль, асяроддзяў або ў тоўшчы асяроддзя з непарыўна зменнымі ўласцівасцямі. Пераламленне ўласціва для шматлікіх відаў выпраменьвання рознай прыроды, напрыклад, электрамагнітных і гукавых хваль.

Пераламленне ўзнікае, напрыклад, калі скорасць руху хваль у сумежных асяроддзях адрозніваецца. У гэтым выпадку складнік скорасці, паралельны мяжы падзелу, павінен быць аднолькавым да і пасля яе мінання, а сумарнае значэнне скорасці павінна змяніцца ў адпаведнасці з паказчыкам пераламлення. У выніку вугал падзення зыходнага промня і пераломленага промня будуць адрознівацца адзін ад аднаго.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 276. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
- Преломление волн — артыкул з Фізічнай энцыклапедыі
Спасылкі
правіць- Рефракция (преломление света)(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)