Пралескі (часопіс)
«Пралескі» — ілюстраваны часопіс для дзяцей у Заходняй Беларусі. Выдаваўся ў лістападзе 1934 — жніўні 1939 гг. у Вільні на беларускай мове штомесяц. Першы рэдактар Зоська Верас, выдавец Станіслаў Глякоўскі. Меў на мэце пашырыць асвету на роднай мове, садзейнічаць росту нацыянальнай свядомасці маладога пакалення, маральна-этычнаму выхаванню. Асвятляў падзеі грамадскага жыцця ў Заходняй Беларусі, пытанні беларускай гісторыі. Друкаваў творы беларускіх класікаў, а таксама заходне-беларускіх аўтараў М. Машары, М. Васілька, А. Мілюця, Я. Пачопкі, І. Ялаўца. Выйшла 29 нумароў.
«Пралескі» | |
---|---|
Тып | часопіс |
|
|
Выдавец | Станіслаў Глякоўскі |
Рэдактар | Зоська Верас |
Заснавана | лістапад 1934 |
Спыненне публікацый | жнівень 1939 |
Мова | беларуская |
Гл.таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.