Адкрыць галоўнае меню

Пралетарская (станцыя метро, Мінск)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь

Пралетарская (трансліт.: Pralietarskaja) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Знаходзіцца паміж станцыямі «Першамайская» і «Трактарны завод». Адчынена 31 снежня 1990 года ў складзе першага ўчастка Аўтазаводскай лініі, які ўключаў 5 станцый.

«Пралетарская»
Minsk-Metro-Proletarskaya-01.jpg
Дата адкрыцця: 1990
Суседнія станцыі: Першамайская і Трактарны завод
Commons-logo.svg Пралетарская на Вікісховішчы
Аўтазаводская лінія
Каменная горка
Кунцаўшчына
Спартыўная
Пушкінская
Маладзёжная
Фрунзенская
Няміга
Купалаўская
Першамайская
Пралетарская
Трактарны завод
Партызанская
Аўтазаводская
Магілёўская
ЦЧ-2 «Магілёўскае»

КанструкцыяПравіць

Калонная станцыя дробнага закладу, трохпралётная, з адным уваходным вестыбюлем. У канцы платформы размешчана скульптура рабочага на фоне горада, створаная М. Рыжанковым.

ВыхадыПравіць

«Пралетарская» размешчана ля лукавіны Свіслачы, побач з чыгуначнай станцыяй «Мінск-Усходні». Выхад — 1. на: вуліцу Судмаліса і вуліцу Серафімовіча, 2. на: чыгуначную станцыю «Мінск-Усходні».

СпасылкіПравіць