Праліў Прынца Уэльскага

Праліў Прынца Уэльскага (англ.: Prince of Wales Strait) — праліў, які аддзяляе востраў Банкс ад вострава Вікторыя, знаходзіцца ў Канадскім Арктычным архіпелагу.

Праліў Прынца Уэльскага?
Размяшчэнне
72°14′47″ пн. ш. 119°18′20″ з. д.HGЯO

Геаграфія правіць

Праліў Прынца Уэльскага размешчаны ў заходняй частцы Канадскага Арктычнага архіпелага і з’яўляецца часткай аднаго з маршрутаў праз Паўночна-Заходні праход разам з пралівамі Бароў, Вайкаўнт-Мелвіл і Ланкастэр.

Праліў Прынца Уэльскага злучае заліў Амундсена мора Бафорта на паўднёвым захадзе з пралівам Вайкаўнт-Мелвіл на паўночным усходзе.

Даўжыня праліва складае 275 км. Сярэдняя шырыня роўная 16 км, мінімальная шырыня — 10,5 км. Максімальная глыбіня 160 метраў на паўднёвым захадзе, да поўначы заліў мялее. Праліў знаходзіцца ў палярнай вобласці і большую частку года пакрыты льдамі.