Праліў Святога Георга

(Пасля перасылкі з Праліў Святога Георгія)

Праліў Святога Георга (англ.: St George's Channel; вал.: Sianel San Siôr; ірл.: Muir Bhreatan) — праліў паміж Ірландыяй і Вялікабрытаніяй. Даўжыня праліва 154 кіламетра, шырыня 75 км, найбольшая глыбіня 82 метра. Праліў злучае Ірландскае мора з Кельцкім морам.

Праліў Святога Георга?
вал.: Sianel San Siôr
ірл.: Muir Bhreatan
CarneBeach.jpg
Размяшчэнне
52°00′00″ пн. ш. 6°00′00″ з. д.HGЯO
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

НазваПравіць

Назва паходзіць з легенды XIV стагоддзя пра наведванне Святым Георгіем Англіі, па легендзе Святы Георгій праплыў праз гэты праліў.

ПрыродаПравіць

Экалогія праліва досыць спрыяльная. Прыцягнутыя чыстымі водамі і багаццем ежы ў праліў часта заплываюць такія буйныя жыхары акіяна як дэльфіны, гіганцкія акулы, марскія свінні. У праліве водзяцца таксама шэрыя цюлені, марскія чарапахі, амары.

Гл. таксамаПравіць