Прамова караля

«Прамо́ва караля́»[13] або «Каро́ль гаво́рыць!»[14] (англ.: The King’s Speech) — брытанскі мастацкі фільм 2010 года, зняты рэжысёрам Томам Хуперам паводле сцэнарыя Дэвіда Сайдлера[en][15]. Фільм расказвае пра змаганне брытанскага караля Георга VI з заіканнем.

Прамова караляM:
англ.: The King's Speech
Постар фільма
Жанр бадзі-муві[d], біяграфічны фільм і драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія UK Film Council[d], See-Saw Films[d] і Bedlam Productions[d]
Працягласць 118 хв.
Зборы 423 999 102 $[12]
Краіна
Мова англійская
Год 2010 і 17 лютага 2011[1]
IMDb ID 1504320
Афіцыйны сайт(англ.) 

Прэм’ера фільма адбылася 6 верасня 2010 года на кінафестывалі ў Тэльюрайдзе[16].

СюжэтПравіць

Дзеянне карціны разгортваецца ў першай палове XX стагоддзя ў Вялікабрытаніі. У цэнтры сюжэту герцаг Ёркскі Альберт. У яго ёсць усе прадумовы стаць будучым каралём, аднак адзін непрыемны момант усё псуе: кожны раз, як Альберту даводзіцца выступаць на публіцы, міжволі ён пачынае моцна заікацца. Ён ужо звяртаўся да найлепшых спецыялістаў, тым не менш так і не змог пазбыцца дэфекту маўлення. Аднаго разу яго жонка Лізавета прапануе звярнуцца па дапамогу да неартадаксальнага аўстралійскага лагапеда на імя Лаянэл Лог. Той не мае медычнай адукацыі, але яго метады хоць і супярэчлівыя, аднак даюць плён. Пасля колькіх сеансаў лячэння паміж двума вельмі непадобнымі людзьмі ўзнікае сяброўства, а хвароба прынца Альберта пачынае адступаць. 20 студзеня 1936 года яго абвяшчаюць каралём Георгам VI, а Лог і надалей дапамагае манарху змагацца з заіканнем.

УзнагародыПравіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 109 кінаўзнагародамі і яшчэ 205 намінацыямі[17].

ЗноскіПравіць

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 жніўня 2016.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=175305.html Праверана 6 ліпеня 2016.
  3. 3,0 3,1 http://stopklatka.pl/film/jak-zostac-krolem Праверана 6 ліпеня 2016.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 4,6 4,7 http://www.filmaffinity.com/en/film968462.html Праверана 6 ліпеня 2016.
  5. 5,0 5,1 5,2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 студзеня 2020.
  6. 6,0 6,1 6,2 https://www.siamzone.com/movie/m/5940 Праверана 6 ліпеня 2016.
  7. 7,0 7,1 7,2 http://www.metacritic.com/movie/the-kings-speech Праверана 6 ліпеня 2016.
  8. 8,00 8,01 8,02 8,03 8,04 8,05 8,06 8,07 8,08 8,09 8,10 8,11 8,12 http://www.imdb.com/title/tt1504320/fullcredits?ref_=tt_cl_sm Праверана 6 ліпеня 2016.
  9. 9,0 9,1 9,2 http://www.bbfc.co.uk/releases/kings-speech-film Праверана 6 ліпеня 2016.
  10. http://www.fotogramas.es/Peliculas/El-discurso-del-Rey Праверана 6 ліпеня 2016.
  11. 11,0 11,1 11,2 ČSFD — 2001.
  12. Box Office Mojo — 1999. Праверана 4 кастрычніка 2020.
  13. BAFTA раздала кінаўзнагароды. Радыё Свабода (14 лютага 2011). Праверана 6 студзеня 2021.
  14. Таццяна Дарашчонак. У Мінску 3 сакавіка пачынаецца паказ карціны «Кароль гаворыць!». Сайт «Наша Ніва» (28 лютага 2011). Праверана 6 студзеня 2021.
  15. The King's Speech (2010) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 студзеня 2021.
  16. The King's Speech — Release Info(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 студзеня 2021.
  17. The King's Speech — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 студзеня 2021.

СпасылкіПравіць